Андрэй Адамовіч – Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris

Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris
Псіхадэлічная паэма ў прозе, якая адначасова з'яўляецца дынамічным шпіёнскім трылерам, пачынаецца з таго, што капітан Капейкін, агент беларускага КДБ, накіроўваецца ў Варшаву. Радзіма паставіла перад ім сур'ёзную задачу – знайсці загадкавага паэта-камуніста Цімура Хоміча. Для гэтага Паўлу Капейкіну неабходна ўцерціся ў давер да багемных сяброў гэтага выклятага паэта – беларускіх мастакоў, рэжысёраў і кампазітараў. На фоне прыгодаў капітана аўтар з іроніяй высмейвае так званую беларускую інтэлігенцыю, прадстаўленую асобамі, а таксама беларускі народ у цэлым. Аляксандр Саладуха, Андрэй Горват, Сяргей Календа, Андрэй Куціла, Віталь Рыжкоў – і іншыя «дзеячы культуры» становяцца героямі паэмы. Твор будзе цікавы найперш тым, хто стаміўся ад нудных беларускіх тэкстаў і любіць захапляльныя гісторыі.

Комментарии

Добавить комментарий

Добавить комментарий