Альгерд Бахарэвiч – Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры
Кожны аўтар піша пра Парыж, нават калі не мае ўяўлення пра гэты горад і нават у той момант, калі апісвае сваю родную вёску. Няма нічога больш забаўнага і рызыкоўнага, чым блукаць з мапай Парыжу ў беларускай літаратуры і яе наваколлі, даследуючы свае і чужыя жыцці і словы, без выразнай мэты, як і належыць еўрапейцам, паэтам і марнатраўцам.






