Валерий Гапеев – І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік

І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік
Гэта – рэмейк знакамітага твора вядомага француза? Але, як сведчыць гісторыя, ідэя рамана пра графа Монтэ Крыста на самой справе не належыць Дзюма – гэта рэальная крымінальная гісторыя. І падобныя сюжэты пра здраду і помсту маглі б адбыцца дзе заўгодна, ці не так? Маглі! Раманы з падобнымі тэмамі былі створаны ў розных літаратурах свету. Але не ў беларускай. Мы выпраўляем гістарычную несправядлівасць: вось вам раман пра здраду, гады палону і знявагі, бляск золата і халодную помсту (не абыйдзецца, канешне, і без сяброўства і кахання). Дабро перамагае зло – ці часта вы сустракаеце такое ў нашай айчыннай літаратуры? І разам з тым, у кнізе няма нічога звышпрыдуманага ці фантастычнага: тут прадстаўлена зусім рэальная Беларусь, рэальныя адносіны рэальных людзей. А калі казаць сур'ёзна, то гэты раман не імкнецца да нейкай глыбіні. Аўтар і выдавец ставілі перад сабой простую мэту: падарыць вам некалькі гадзін цікавага чытання.

Комментарии

Добавить комментарий

Добавить комментарий