Эдгар По – Маска Чырвонае Смерці
У зборніку Эдгара По «Маска Чырвонай Смерці» прадстаўлены не толькі знакамітыя дэтэктывы – адны з першых прыкладаў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і страшныя апавяданні («арабескі»), але і менш вядомыя гратэскі пісьменніка, якія раскрываюць «бацьку дэтэктыву» з іранічнага боку. Таксама ўключаны вершы і два найбольш вядомыя эсэ Эдгара По – «Паэтычны прынцып» і «Філасофія кампазіцыі». У другое выданне былі дададзены чатыры новыя пераклады яго апавяданняў: «Метцэнгерштэйн», «Востраў феі», «Скрадзены ліст» і «Ты – той чалавек!». Другое выданне было адрэдагавана і дапоўнена.






