Томас Ман Смерць у Венецыі (зборнік)
Томас Ман
Смерць у Венецыі (зборнік)
© Tomas Mann © Папковіч У. А., пераклад на беларускую мову, 2018 © Выдавец А. М. Янушкевіч, 2018 © ТАА «Электронная кнігарня», 2019
© Tomas Mann
© Папковіч У. А., пераклад на беларускую мову, 2018
© Выдавец А. М. Янушкевіч, 2018
© ТАА «Электронная кнігарня», 2019
Летапісец эпохі Штрыхі да творчасці томаса мана
Летапісец эпохі
Штрыхі да творчасці томаса мана
«Я свята веру, што мне дастаткова распавесці пра сябе, каб загаварыла эпоха, загаварыла чалавецтва, і без гэтай веры я б наогул адмовіўся пісаць»[1]. Гэтыя словы былі прамоўлены вялікім нямецкім пісьменнікам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі (1929) Томасам Манам (
Як і многія іншыя мастакі слова, што ўвайшлі ў літаратуру на мяжы XI–XX стст., Т. Ман успрымаў свой час як канец бюргерскай эпохі (
Першы раман Томаса Мана «Будэнброкі» (
Многія рэаліі запазычаны пісьменнікам непасрэдна з рэчаіснасці, уласных успамінаў аб дзяцінстве ў Любеку, лістоў і аповедаў сваякоў, сямейных паданняў і дакументаў (з кулінарнымі рэцэптамі ўключна). Між тым гэты твор – зусім не прыватны сямейны выпадак; пазней сам аўтар вызначыць «Будэнброкі» як «схаваны пад маскай сямейнай хронікі сацыяльна-крытычны раман»[2]. На прыкладзе чатырох пакаленняў аднаго сямейнага клана Т. Ман паказаў скон нямецкага (і ўвогуле еўрапейскага) бюргерства, пры гэтым скразной лініяй рамана з’яўляецца гісторыя трэцяга пакалення Будэнброкаў – Томаса, Тоні, Хрысціяна і Клары. Час дзеяння – з 1835 г. да канца XIX ст. Мастак даследуе працэс памірання сям’і ў эканамічным, грамадскім і біялагічным аспектах, узаемазвязаных і ў пэўнай ступені ўзаемаабумоўленых.