Сямёнава Ала – Перад геніем лёсу
У кнігу ўключаны разважанні пра існаванне чалавека, напоўненае верай і думкамі, а таксама пра сэнсавыя рытмы жыцця. Тут спалучаюцца пачуцці і факты, эстэтычна-філасофскія развагі з побытавымі замалёўкамі, лірычныя споведзі і лёгкая іронія, утвараючы адзіны паток – спробу зразумець Час і Вечнасць, Гісторыю і Быццё.