Анна Северинец – Дзень Святого Патрыка
Эксперт міжнароднай моўнай камісіі Марына Дамейка прымае рашэнне аб прызнанні беларускай мовы мёртвай, і цяпер ёй неабходна захаваць у спецыяльным архіве тое мастацтва, якое было створана на гэтай мове. Якія творы яна размясціць на паліцах архіву? Каго яна выкіне з гісторыі назаўсёды? Якім чынам можна будзе зарабіць мільярды долараў на мёртвай мове? Ці атрымаецца ў памерлай мовы атрымаць другі шанец? Гэта гісторыя кахання – да мужчыны, да літаратуры, да краіны – якая, на жаль, не можа мець шчаслівы фінал.






