Светлый фон
Аляксандар Лукашук . ПРЫГОДЫ АРА Ў БЕЛАРУСІ . © Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2005
.
ПРЫГОДЫ АРА Ў БЕЛАРУСІ
.
© Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2005
.
.
.
1 Нечаканая знаходка (замест прадмовы)
1
Нечаканая знаходка
(замест прадмовы)
Каліфарнійскае сонца ня ведае прыкрасьці аблокаў, і, калі спускаесься з вуліцы ў архіўнае сховішча Гувэраўскага інстытуту, паглыбляесься ў паўзмрок, зь якога паціху пачынаюць выплываць і набываць рэзкасьць матавыя абрысы.