Светлый фон

Яна магла б прамовіць, як Сальвадор Далі: горад майго дзяцінства, юнацтва i ўсяго жыцця.

...Людзі яе жыцця. Знаёмыя...

Абавязковыя візіты...

Ці блізкія ёй людзі, якім яна абавязкова надае ўвагі? Блізкія. На аддаленасці. І аддаленнасць тая не залежыць ад прасторавай дыстанцыі, што паміж імі. На cyceдняй вуліцы, у недалёкім горадзе, побач... Аддаленасць, дыстанцыя — як неабходны i бясспрэчны гарант суадносін. Гэта мела для яе надзвычайную прыцягальнасць. Не інакш. Аддаленасць рабілася абсалютам, ператваралася у самамэту, у нешта выразна эйдэтычнае.

Гукі званоў плывуць — як некалі. I гак, як тады, галсчуць вароны у восеньскі, халаднавата-адчужаны дзень. І водар гэтае пары — даўні, памятны. I сённяшні — недалёкія кастрышчы, спелы яблычны дух... Дадаецца яшчэ нешта — раней не было... Смурод ад машын... Нешта няўлоўнае... Пах часу?

I яна спадзяецца... I выракаецца ўсяго... Як тады. I як сёння. Нават смерць, што падціснулася бліжэй, на велічыню збытых гадоў — на аддаленасці непрыняцця. На нейкі час. Не in aetemum — не назаўсёды.

Яна едзе ў гэты горад, каб адчуць свой сённяшні стан як інерцыю папярэдняга руху.

Бяжыць ад будзённага жыцця? Так. Але i не толькі таму. Хоча наноў адчуць хараство свету? Пазнаць, дзе ж там, у высокай Натуры, месціцца яе местачковае ego?

Вярэдзіць пытанне — у якіх усё ж суадносінах яно з еўрапейскай свядомасцю? З усяленскім вопытам? Які спектр мае для яе святло Загадкі? Загадкі Быцця. Дзе самая найвялікшая таямніца вымагае маўчання. I самае Высокае Імя не вымаўляецца наўслыш...

Горад пачатку... Частка яе істоты. Яе існасці. Горад, у якім спрасаваліся Вечнасць i Гісторыя. I імгненні рэальнага сённяшняга жыцця. Горад, што ніколі не знікаў у яе ўсведамленні. Горад, на гербе якога быў Чорны Анёл — Анёл у ценю сваіх крылаў.

Менавіта тут ім згадвалі некалі — урачыста, пафасна, з націскам — уваходзіце ў жыццё. Адным з ix жыццё здавалася простым арыфметычным дзеяннем: дадаць, падзяліць, вылічыць. Другім — складаным рэбусам. Трэцім — рызыкоўнай гульнёй. Чацвёртым — абавязкам. Пятым... Вялікай Таямніцай, загадкай, калі магчыма „пабачыць тое, пра што не было сказана ім, i даведацца таго, чаго не чулі...”. 1

Яна вяртаецца сюды. Да пейзажу жыцця. Пейзажу душы. „У кожнай справе май давер да душы сваёй...”

I хаця знаёмая тут амаль кожная цагліна i кожнае дрэва, гэта яе orbis terrarum2 i terra incognita3.

 

In rerum natura4

In rerum natura4

Тую частку магістралі, што па Брэсцкай шашы, Дана прамінае, быццам похапкам перагортвае старонкі кнігі, дзе важна хутчэй патрапіць на патрэбныя радкі. Аўтобус збочвае да Міра. I туг яна ўглядаецца ледзь не ў кожную сцежку i кожную травінку.