Андрэй Латыголец Дні без лета
Андрэй Латыголец
Дні без лета
© Латыголец, А., 2020
© Афармленне і распаўсюджванне e-book.
ТАА «Электронная кнігарня», 2020
⁂
Мне сніўся сон. Ці праўда ў ім была? Пагасла сонца яснае, а зоры Блукалі ў цемры космасу без промняў; Навослеп зледзянелая зямля Гайдалася ў бязмесячнай прасторы; Світальны час ёй не прынёс відна…Аб’ектыў камеры праціраюць анучкай. Чуваць гук трэння, які звычайна выклікае дрыжыкі па ўсім целе. Потым пачынаюць невыразна вымалёўвацца абрысы твару. Гэта хлопец. Рэзкасць на нулі, аднак ён спрабуе круціць зум, каб наладзіць параметры здымкаў.
– Ты ўжо здымаеш? – за кадрам дзявочы голас.
– Ага, зараз толькі знайду неабходныя налады, – адказвае хлопец.
Рэзкасць мяняецца, і некаторы час у аб’ектыве наогул немагчыма нічога разабраць.