Сон у сне
Сон у сне
У канчатковым выглядзе верш быў упершыню надрукаваны пасля смерці паэта. Часткова напісаны ў ранні перыяд творчасці.
Філасофія кампазіцыі
Філасофія кампазіцыі
«Барнэбі Радж» – гістарычны раман Чарлза Дыкенса, напісаны ў 1841–1842 гг.
«Барнэбі Радж»
Ўільям Годвін (1756–1836) – ангельскі пісьменнік, палітычны філосаф і раманіст, аўтар раманаў «Прыгоды Калеба Ўільямса» (1794), «Сэнт-Леон» (1799) і «Флітвуд» (1805). Бацька Мэры Шэлі.
Ўільям Годвін
Трансцэндэнталізм – амерыканскі філасофска-літаратурны рух 1830-х – 1860-х гадоў, на які паўплываў трансцэндэнтальны ідэалізм І. Канта і ідэі Ф. Шэлінга. Тэрытарыяльна трансцэндэнталізм быў звязаны з Конкардам, дзе жылі самыя выбітныя яго прадстаўнікі – Ралф Ўолда Эмэрсан і Генры Дэвід Тора, а таксама Н. Готарн, М. Фулер, Ў. Э. Чанінг і бацька будучай пісьменніцы Луізы Мэй Олкат Б. Олкат.
Трансцэндэнталізм
Паэтычны прынцып
Паэтычны прынцып
«Калумбіяда» – значная паводле аб’ёму эпічная паэма Джоэла Барлаў (1754–1812), амерыканскага паэта і палітыка, выдадзеная ў 1807 годзе. Паэма была не вельмі добра прынятая сучаснікамі і ў далейшым часта высмейвалася.
«Калумбіяда»
Альфонс дэ Ламарцін – гл. каментар да апавядання «Забойствы на вуліцы Морг». Найбольш значнай часткай спадчыны Ламарціна лічацца першыя зборнікі вершаў паэта.
Альфонс дэ Ламарцін
Роберт Полак (1798–1827) – шатландскі паэт, знакаміты сваёй паэмай «Плынь часу» ў 10 кнігах.
Роберт Полак
П’ер Жан Беранжэ (1780–1857) – гл. каментар да апавядання «Падзенне Дому Ашэраў».