Светлый фон
Сэмюэл Тэйлар Колрыдж

Томас Гуд (1799–1845) – ангельскі паэт; многія яго творы мелі гумарыстычны характар.

Томас Гуд

Сярод дробных вершаў лорда Байрана… – верш, які цытуецца Эдгарам По, называецца «Стансы да Аўгусты» (1816). Беларускі пераклад верша, зроблены Юркам Гаўруком, друкаваўся ў зборніках твораў і перакладаў Гаўрука, а таксама ў зборніку беларускіх перакладаў з Байрана «Лірыка» (1989).

Сярод дробных вершаў лорда Байрана…

Алфрэд Тэнісан (1809–1892) – ангельскі паэт, які атрымаў званне паэта-лаўрэата і быў надзвычай папулярным. Паэма «Прынцэса» выйшла ў 1847 годзе.

Алфрэд Тэнісан

Венера Уранійская ў адрозненне ад Венеры Дыянейскай… – такім чынам Эдгар По размяжоўвае любоў духоўную (нябесную, уранійскую, ад імя Урана – старажытнагрэцкага бога, які ўвасабляў неба) і пачуццёвую (дыянейскую, ад імя Дыёны – тытаніды, багіні дажджу ў старажытнагрэцкай міфалогіі, паводле аднаго з міфаў – маці Афрадыты).

Венера Уранійская ў адрозненне ад Венеры Дыянейскай…

Ўільям Мазэрвел (1797–1835) – шатландскі паэт і журналіст.

Ўільям Мазэрвел