Светлый фон

Не кожнае даследаванне зможа ахапіць усё, што напісалі, намалявалі і знялі па слядах Шэрлака Холмса, які ў гэтых пераасэнсаваннях шмат разоў мяняў аблічча, пол, біялагічны від, характар і эпоху. Ды што там казаць, нават геніяльнасцю мяняўся з Ўотсанам (глядзі фільм «Без адзінага доказу» з Майклам Кейнам і Бэнам Кінгслі) і нават гэта перажыў. Які Райхенбах? Гэтага і постмадэрнізм не бярэ.

Вечны супергерой велізарнай шэрлакіяны высілкамі многіх дзясяткаў стваральнікаў атрымаўся абсалютна антыбронзавым, пазбегнуўшы небяспекі, якая так часта пагражае героям і класікам. З Холмсам можна рабіць што заманецца, а міфу гэта толькі на карысць пойдзе. Хіба што спыніць ці стрымаць нельга.

Увогуле, для інтэрактыўнай гульні з чытачом-гледачом усё ёсць ужо ў Дойла: гэтая блытаніна з ведамі, здольнасцямі, уменнямі і нават самім холмсаўскім метадам, які, здаецца, і дэдукцыя, але, можа быць, індукцыя, а можа быць, абдукцыя… Прыняўшы Ўотсана за ненадзейнага апавядальніка, можна – выкарыстоўваючы хоць дэдукцыю, хоць індукцыю з абдукцыяй, а хоць спірытызм, так любімы бацькам Шэрлака Холмса, – доўга і радасна ламаць галаву, спрабуючы зразумець, як жа ўсё было насамрэч і што гэты доктар недагаворвае.

У апошнім (на сёння) фільме Гая Рычы пра Холмса «Гульня ценяў» гэты самы Холмс пасля словаў «The End» ставіць у рукапісе доктара Ўотсана шматабяцальны пытальнік. У далёкім ад Холмса 2014 годзе ў Лондане адкрываецца выстава пад назвай «Чалавек, што ніколі не жыў і ніколі не памрэ». Холмсу і яго храністу ставяцца помнікі ў Англіі, Расіі, Швейцарыі і хто ведае дзе яшчэ. Кожны пяты брытанец думае, што Шэрлак Холмс насамрэч жыў калісьці на Бэйкерстрыт, 221б. Возьмем на сябе смеласць сцвярджаць: астатнія чатыры пятыя ўпэўненыя, што жыве і цяпер. Кацярына Маціеўская

У апошнім (на сёння) фільме Гая Рычы пра Холмса «Гульня ценяў» гэты самы Холмс пасля словаў «The End» ставіць у рукапісе доктара Ўотсана шматабяцальны пытальнік. У далёкім ад Холмса 2014 годзе ў Лондане адкрываецца выстава пад назвай «Чалавек, што ніколі не жыў і ніколі не памрэ». Холмсу і яго храністу ставяцца помнікі ў Англіі, Расіі, Швейцарыі і хто ведае дзе яшчэ. Кожны пяты брытанец думае, што Шэрлак Холмс насамрэч жыў калісьці на Бэйкерстрыт, 221б. Возьмем на сябе смеласць сцвярджаць: астатнія чатыры пятыя ўпэўненыя, што жыве і цяпер.

Кацярына Маціеўская

Скандал у Багеміі

Скандал у Багеміі

1

1

Для Шэрлака Холмса яна назаўсёды засталася «той жанчынай». Рэдка чуў я, каб ён называў яе неяк іначай. У яго вачах яна перасягнула і засланіла ўсіх прадстаўніц свайго полу. Не тое каб у яго было да Ірэн Адлер якое-небудзь пачуццё, падобнае да кахання. Любыя пачуцці, і ў прыватнасці гэтае, былі несумяшчальныя з яго халодным, дакладным і надзіва ўраўнаважаным розумам. На маю думку, такой дасканалай машыны, якая мысліць і назірае, свет яшчэ не бачыў, і ў ролі закаханага ён апынуўся б не на сваім месцы. Пра пяшчотныя пачуцці ён заўсёды згадваў толькі са з’едлівасцю і насмешкай. Пяшчотныя пачуцці былі для яго цудоўным аб’ектам для назірання, выключным сродкам сарваць покрыва з чалавечых пабуджэнняў і ўчынкаў. Калі трэніраваны мысляр дазволіць такім пачуццям уварвацца ў свой дакладна і бліскуча ўпарадкаваны ўнутраны свет, яны прынясуць туды бязладнасць, якая паставіць пад сумнеў усе дасягненні яго думкі. Пясчынка, што трапіла ў тонкі механізм, ці трэшчынка на адной з яго моцных лінзаў не зрабіліся б такім бедствам, як вялікае пачуццё для такога чалавека, як ён. І ўсё ж адна жанчына для яго існавала, і жанчынай гэтай была памерлая ўжо Ірэн Адлер – асоба з цьмяным і вельмі сумнеўным мінулым.