Вялікая група асобаў, якія, укленчыўшы, узносяць малітву ўдзячнасьці ў памяшканьні, перапоўненым наведнікамі, звычайна ўскладняла справы, а спробы ўдзячных людзей абдымаць супрацоўнікаў і кладаўшчыкоў перашкаджалі працы, нават калі ўлічыць, што ў гэтай краіне абдымаюцца значна часьцей, чым у Амэрыцы.

Афіцыйныя абдымкі з амэрыканцамі, аднак, не заахвочваліся. Зьвесткі пра АРА ў савецкіх энцыкляпэдыях зьявіліся ў 1926 годзе. Першая савецкая энцыкляпэдыя пад рэдакцыяй яшчэ не расстраляных камуністычных правадыроў Бухарына, Ларына, Радэка зьмясьціла вялікі, на ўсю старонку інфармацыйны артыкул пра дзейнасьць АРА — з падрабязнай статыстыкай, коштамі, відамі дапамогі, калярыйнасьцю рацыёнаў. 10 мільёнаў чалавек адначасова харчавалі амэрыканцы ў пік апэрацыяў.
Гэта была першая й апошняя ў XX стагодзьдзі энцыкляпэдычная публікацыя пра АРА, дзе прыводзіліся факты. Праз два гады выйшла Малая савецкая энцыкляпэдыя. Артыкул «АРА» пачынаўся кароткай канстатацыяй:
У Савецкай Расеі АРА працавала падчас голаду 1921. Дапамога, якую аказвала АРА, складалася з забесьпячэньня харчам, мэдыкамэнтамі й прадметамі першай неабходнасьці (гл. Голад)[97].
У Савецкай Расеі АРА працавала падчас голаду 1921. Дапамога, якую аказвала АРА, складалася з забесьпячэньня харчам, мэдыкамэнтамі й прадметамі першай неабходнасьці (гл. Голад)
.
Затым ішло тлумачэньне:
Пад выглядам дабрачыннасьці АРА мела магчымасьць, разам з тым, садзейнічаць аслабленьню ў Амэрыцы крызісу збыту тавараў, якія былі нарыхтаваныя ў велізарных памерах для патрэбаў імпэрыялістычнай вайны.

Арыгінальная тэза пра дапамогу амэрыканцаў самім сабе будзе паўтарацца ва ўсіх наступных энцыкляпэдыях і кнігах да канца XX ст.
Другое выданьне Вялікай савецкай энцыкляпэдыі выйшла ў 1950 годзе — у ім АРА ператварылася ў палітычную арганізацыю для барацьбы з рэвалюцыйным рухам, вядзеньня выведкі, дапамогі белагвардзейцам. У энцыкляпэдычным артыкуле няма ані слова пра дапамогу галодным, затое шмат словаў пра шпіёнска-падрыўныя контрарэвалюцыйныя дзеяньні АРА й пра рашучы пратэст шырокіх масаў працоўных.