Светлый фон

Задачы дасьледаваньня дзейнасьці АРА ў Беларусі патрабуюць вылучэньня двух асобных статыстычных масіваў. Першы — дапамога насельніцтву Беларусі, якое знаходзілася ў складзе Польшчы ў 1919–1922 гадох, і другі — дапамога насельніцтву Беларусі на падсавецкіх тэрыторыях ў 1922–1923 гадох.

Паводле падлікаў аўтара гэтых радкоў, на падставе аналізу зводных дакумэнтаў складавых апэрацыяў, ад траўня 1920 па красавік 1922 польская АРА разьмеркавала на тэрыторыі сучаснай Беларусі каля 15 тысяч 300 тон харчовай дапамогі на суму каля 3 мільёнаў 670 тысяч даляраў, а таксама вопратку: 150 тысяч 318 паліто, 133 тысячы 759 пар чаравікаў і 137 тысяч 522 пары панчохаў на суму каля 900 тысяч даляраў.

Што тычыцца другога пэрыяду, варта адзначыць, што праца АРА з савецкім урадам з нагоды голаду ў Паволжы пачалася не ў 1919 годзе, а ў верасьні 1921, пасьля падпісаньня пагадненьня ў Рызе, і завершылася ў чэрвені 1923. За гэты час на савецкія тэрыторыі было дастаўлена 741 тысяча 572 тоны 669 кіляграмаў дапамогі на суму 63 мільёны 174 тысячы 848 даляраў[98].

Тры беларускія акругі дзейнічалі ад студзеня 1922 да чэрвеня 1923 і, паводле Сэрфэйса й Блэнда, атрымалі 14 тысяч 440 тон 283 кіляграмаў дапамогі на суму 2 мільёны 732 тысячы 77 даляраў, альбо 4,3 %. Але для падліку беларускай долі патрабуецца мець на ўвазе істотныя аб’ёмы дапамогі, якіх амэрыканскія статыстыкі ня здолелі разьнесьці па акругах і падаюць асобнымі радкамі. Калі іх вынесьці за дужкі ці зыходзіць з раўнамернага разьмеркаваньня ва ўсіх акругах, беларуская частка складзе 5 %.

Вядома, лічбамі цяжка вымерыць нават тое, што лічбамі вымяраецца. Яшчэ да выхаду ЭГБ я зрабіў свой накід тэксту для энцыкляпэдыі свабоднай Беларусі:

Амэрыканская адміністрацыя дапамогі (АРА) — гуманітарная арганізацыя ЗША, створаная 24 лютага 1919 пастановай прэзыдэнта Вудра Ўілсана, ад 1 жніўня заснаваная наноў як прыватная дабрачынная арганізацыя, ініцыятар і кіраўнік Гербэрт Гувэр; дзейнічала да 1923 у эўрапейскіх краінах, што пацярпелі ў першую ўсясьветную вайну й ад камуністычнага перавароту. Аказала найбольшую ў XX стагодзьдзі харчовую, мэдычную й інш. дапамогу насельніцтву Беларусі.