Энцыкляпэдыі, якія выходзілі ў СССР у 1960–1970 гады, за часам Хрушчова й Брэжнева, паўтаралі высновы пра варожую дзейнасьць АРА. Пры Андропаве ратаваньне галодных было канчаткова перакваліфікаванае ў шпіёнска-дывэрсійную акцыю. У 1985 годзе выдавецтва «Политиздат» выпусьціла кнігу Аляксандра Палякова «Диверсия под флагом помощи». У анатацыі гаворыцца:
Аўтар гэтай мастацка-дакумэнтальнай кнігі — былы чэкіст. Ён расказвае пра тое, як пад кіраўніцтвам ленінскай партыі органы ВЧК-ГПУ змагаліся са спробамі выкарыстаць у 20-я гады Амэрыканскую адміністрацыю дапамогі Расеі, якая галадала, для падрыўной дзейнасьці супраць маладой Рэспублікі Саветаў. Кніга заснаваная на малавядомых архіўных матэрыялах і на асабістых уражаньнях аўтара — удзельніка многіх падзеяў, апісаных у аповесьці.

Разьдзел «Заходні бар’ер» мае падзагаловак «Санітарны кардон» і прысьвечаны Беларусі. «Заходняя мяжа Расеі павінна быць у агні!» — такую задачу кіраўнік АРА палкоўнік Гаскел ставіць перад новым рэзыдэнтам Барысавым, якога пасылае ў Менск:
Мэта АРА — распаўсюдзіць свой уплыў на памежную зону. Мы павінны, першае — забясьпечыць харчаваньнем і мэдыкамэнтамі паўстанцкія атрады, якія там дзейнічаюць, другое — знаходзіць і забясьпечваць харчаваньнем усе нацыянальныя мясцовыя групы: беларусаў, палякаў, габрэяў, якія актыўна дзейнічаюць супраць бальшавізму; і трэцяе — што асабліва важна — стымуляваць мясцовых рамесьнікаў, гандляроў і сялянаў на выступы супраць Савецкай улады з тым, каб яны перарасьлі ў шырокае паўстаньне, якое ахопіць усю памежную зону.

Рэзыдэнт, які насамрэч зьяўляецца гераічным супрацоўнікам ЧК-ГПУ, нагадвае, што ў Беларусі ўжо ёсьць дасьведчанае амэрыканскае кіраўніцтва. Гаскел тлумачыць: