Светлый фон
Шыфратэлеграма № 7: Ўілабі набыў у менскіх сіяністаў унікальнае калье, засыпанае дыямэнтамі. Мае гістарычную каштоўнасьць. Захоплена пры адступленьні Напалеона. Мною прапанавана Ўілабі калье адправіць вам. Сьцеражыцеся падробкі. Шыфратэлеграма № 7:

 

Шыфратэлеграма № 8: Вельмі важна. Доктар Герц атрымаў зьвесткі пра плянаванае закрыцьцё пунктаў АРА ў Беларусі. У сувязі з гэтым ён запатрабаваў ад капітана Штольца прысылкі яму дзесяці ампулаў халерных вібрыёнаў, маючы на мэце ўжыць іх пры закрыцьці АРА. Я катэгарычна забараніў, халера можа перакінуцца ў Польшчу й далей углыб Эўропы. Прыбярыце Герца, ён у п’яным чадзе пойдзе на прамы правал.

Шыфратэлеграма № 8: Вельмі важна. Доктар Герц атрымаў зьвесткі пра плянаванае закрыцьцё пунктаў АРА ў Беларусі. У сувязі з гэтым ён запатрабаваў ад капітана Штольца прысылкі яму дзесяці ампулаў халерных вібрыёнаў, маючы на мэце ўжыць іх пры закрыцьці АРА. Я катэгарычна забараніў, халера можа перакінуцца ў Польшчу й далей углыб Эўропы. Прыбярыце Герца, ён у п’яным чадзе пойдзе на прамы правал. Шыфратэлеграма № 8:

 

Завяршае «беларускі» разьдзел шыфратэлеграма Ўілабі Гаскелу:

 

Упаўнаважаны АРА Барысаў бясьсьледна зьнік, верагодна, загінуў пры сутычцы паўстанцкага атраду з савецкімі вайсковымі часткамі. Атрад разгромлены. Мясцовая адміністрацыя выставіла ўльтыматум: зьліквідаваць акруговую ўправу АРА.

Упаўнаважаны АРА Барысаў бясьсьледна зьнік, верагодна, загінуў пры сутычцы паўстанцкага атраду з савецкімі вайсковымі часткамі. Атрад разгромлены. Мясцовая адміністрацыя выставіла ўльтыматум: зьліквідаваць акруговую ўправу АРА.

 

Наклад мастацка-дакумэнтальнага твору — 300 тысяч асобнікаў.

 

У 1920-я гады ў Амэрыцы Гербэрт Гувэр чуў крытыку з другога боку — быццам амэрыканская падтрымка галодных праз АРА дапамагла бальшавікам выжыць і ўтрымаць уладу. АРА абвінавачвалі ў празьмернай спагадзе да саветаў, радыкальныя палітычныя й эмігранцкія арганізацыі ў друку спрабавалі скампрамэтаваць былых супрацоўнікаў, якія быццам мелі пракамуністычныя настроі. Аднак такі погляд не пашырыўся. Пераважылі маральны, агульначалавечы аспэкт ратаваньня людзей ад голаду й рэпутацыя Гувэра як самага цьвёрдага антыкамуніста ў амэрыканскім урадзе.

 

У Беларусі пра АРА ня згадвалі. 12-тамовая Беларуская савецкая энцыкляпэдыя 1969 году й 4-тамовая Кароткая энцыкляпэдыя 1978 году АРА ігнаруюць. Праз тры чвэрці стагодзьдзя пасьля ад’езду амэрыканцаў зь Менску, Віцебску й Гомелю, у 1996 годзе ў незалежнай Беларусі выйдзе новая энцыкляпэдыя з артыкулам «АРА». У ім будзе згадвацца дзейнасьць амэрыканскай адміністрацыі дапамогі ў Вугоршчыне, Румыніі й Баўгарыі, Паволжы і Ўкраіне.