Мінуў першы дзень… Наперадзе яшчэ шэсьць сьвятых дзён супрацьстаяньня, блякады…
На наступны дзень усе ведалі, што Хундзя ў сваім нумары ноччу крычала пра гатэль, пра тое, што ён гаўно, усё разбоўтанае, пэрсанал некваліфікаваны, мэбля ў нумарох недарэчная, прыбіраюцца кепска, садавіна нясмачная, вада ліецца ў ванным пакоі жорсткая і з хлоркаю. Ніндзя ўсе моўчкі слухаў, слухаў, назіраў і нават не ўсьміхаўся… І ў гатэлі ўжо пачалі верыць у тое, што Хундзя мае сур’ёзную вагу перад Ніндзем і што палова працаўнікоў дакладна паляціць праз адчыненыя наросхрыст дзьверы проста на вуліцу.
Усе астатнія шэсьць дзён Хундзя ныла і скуголіла, вонкі не выходзіла, бо ёй было халодна і не падабалася, як выглядаюць людзі навокал… І нарэшце зьехала, і ўсё супакоілася… Ніндзя павесялеў, ізноў беларускіх прастытутак замовіў на вечар, шчасьце прыйшло ў гатэль, і ўсе засталіся жывымі, бо, як сказаў па сакрэце самы блізкі сябра Ніндзі Асамкацін мэнэджару Міхаліне, калі яны сядзелі ў холе: “Ніндзя ненавідзіць сваю старэйшую сястру зь дзяцінства, лічыць яе тупой скацінай, якая яшчэ ў школе зь яго зьдзеквалася, і яна ня мае ніякага дачыненьня да яго бізнэсу, акрамя як сваяцтва, таму Ніндзя яе проста моўчкі слухае і чакае, калі тая нарэшце зьедзе ў Нью-Ёрк, у гатэль, які ён ёй падарыў. Ты разумееш, Міхаліна, што збольшага яна так сябе наўмысна паводзіць, ёй хочацца мець вагу ў грамадзтве, а Ніндзя гэта добра разумее і таму маўчыць, каб яна нарэшце праз сваю злосьць атрымала сьмяротны ўдар”.
Міхаліна нічога не адказала. Яна была проста радая, што ўсё закончылася.
Дзяўчына
Дзяўчына
У гатэлі пэрыядычна зьяўляюцца новыя працаўнікі. Незаплянаваныя працаўнікі. Напрыклад, у адным сэгмэнце гатэля кагосьці скарачаюць, бо невыгодна трымаць некалькі чалавек, а ў іншым дадаюць працаўнікоў, якія нікому не патрэбныя… Зараз патлумачу: у сяброў Ніндзі, як і ў самога Ніндзі, пэрыядычна зьяўляюцца бабы, якіх трэба ўладкоўваць на працу з розных чыньнікаў: калі самі бабы просяць, калі дзеля зручнасьці, каб вольная похва заўсёды была дасяжнаю ў гатэлі. Вядома, гатэль не гумовы, таму, скажам, звальняюць аднаго працаўніка з хостэсу і наймаюць бабу ў офіс, каб насіць раздрукоўкі й факсы з аднаго кабінэта ў другі… Гэта таксама далёка не эўрапэйскі стандарт працы! Але ў дадзеным апавяданьні мы зьвернемся да канкрэтнага выпадку, які значна паварушыў працоўныя масы – ад самых аддаленых курылак і да галоўнай залі з рэцэпцыяй і чакальняй для кліентаў.
На месца барыста паставілі нейкую дзяўчыну. Барыстаў хапае, іх нават зашмат, таму адну зь іх зрабілі афіцыянткай, праз што тая вельмі моцна злавалася й мацюкалася, седзячы на абадранай канапе на курылцы пад навесам. Новую дзяўчыну звалі Оля, і яна – фантан. Самы сапраўдны антрапаморфны фантан словаў, сказаў і плётак. Яна як прыйшла ў першы ж дзень на курылку, дастала свой пяты Айфон, зацягнулася тонкай сігарылкай – і давай дзьмуць у вушы двум афіцыянтам і інжынэру пра тое, хто яна такая і адкуль яе дасталі, то-бок дзе яе знайшлі і навошта яна ўвогуле тут знаходзіцца.
Вось падрабязнасьці яе аповеду.
Оля, менавіта толькі Оля, бо яна сама з Піцера, там нарадзілася, але бацька – ваенны і, на вялікі жаль і праз жыцьцёвыя пакуты, яна захрасла тут. Бацькоў яна ня любіць, яны яе дасталі, яшчэ калі ёй было трынаццаць, таму, пачынаючы з чатырнаццаці, Оля жыве як малое цыганё: з хаты ў хату, з кватэры ў кватэру… Знаходзіцца ў пошуках адзінага й каханага, але пакуль што беспасьпяхова. На працу яна трапіла, бо сказала Асамкаціну, сябру Ніндзі, што ёй патрэбная праца, пяты айфон і заробак 2000$. І што вы думаеце?! Яна ўсё гэта атрымала. І, вядома, атрымала не праз тое, што вельмі моцна хацела й папрасіла. У дадзеным выпадку абставіны склаліся на яе карысьць, дзяўчыне, так бы мовіць, пашчасьціла, з аднаго боку, а зь іншага – Оля тая яшчэ піцерская “штучка”.
Олі на дадзены момант шаснаццаць, па пашпарце, але яна выглядае дарослай жанчынай год дваццаці пяці, ня першай сьвежасьці. Яна курыць, мацюкаецца й злоўжывае алькаголем. Прыехала Оля аднойчы мэтанакіравана ў гатэль, села на бары – беспасьпяхова, перабралася ў рэстарацыю – з тым жа вынікам, пад вечар перасунулася на самы апошні паверх, у клюб, і вось яно – шчасьце.
Олю прыкмеціў Асамкацін, запрасіў за стол на кактэйль і больш…
З нумару Асамкаціна Оля не высоўвалася вонкі тры дні, спала, нежылася, як котка, ела ўдосталь, плянавала… на чацьверы дзень ужо самому Асамкаціну абрыдла яе бачыць, ня тое каб піліць. Устаў ён з ложка і сказаў, каб зьбіралася й ішла полем і лесам адсюль, і няхай возьме сабе падарунак – жаночы гадзіньнік з карункавымі стрэлкамі і яшчэ 1000$, так, на кактэйлі й сукенку.
Оля, вядома, ня гэтага чакала. Яна моўчкі паднялася, усьміхнулася, палезла ў сваю дамскую сумачку, дастала адтуль пашпарт і падставіла разгорнутай старонка пад тоўсты нос Асамкаціну. Дата нараджэньня: 3.03.1999.
– Ёб тваю маць!
– Ты маю маці не чапай, даражэнькі, я тут уся напампаваная тваёй спэрмаю, нават какаю ёю… так што альбо мае ўмовы – і ты да мяне ставісься культурна, альбо міліцыя і заява – і гатэлю пізда! – прамовіла Оля спакойна, ведаючы, пра што кажа.
Кожны да сваіх мараў і жыцьцёвых плянаў рухаецца па-свойму, але ня ў кожнага ў шаснаццаць год хопіць мазгоў зьдзейсьніць такое.
Оля працавала тры месяцы, націўкала пра свой посьпех усім навокал, яе некаторыя супрацоўнікі нават паважаць пачалі.
Аднойчы, пасьля трэцяга заробку, Оля не прыйшла на працу. Усе падумалі, можа, загуляла… Але Оля ўвогуле больш не зьявілася ў гатэлі.
Кухарка
Кухарка
Кожны гатэль, абсалютна кожны, корміць пэрсанал самастойна, але ўсе адрозьніваюцца падыходам да гэтага працэсу. Ёсьць гатэлі, якія выдаюць за зьмену паёк, ёсьць гатэлі з раскладам сьняданка, абеда й вячэры, ёсьць гатэлі са сваёй прыватнай сталоўкай і кухарам, і ў апошнім выпадку справа толькі за прынцыпам: платна выдаваць ежу або бясплатна… Большасьць прыстойных гатэляў кормяць сваіх бясплатна, і такія гатэлі лічацца найлепшымі ня толькі сярод працаўнікоў, але й кліентаў, дзе, акрамя сваёй сталоўкі, ёсьць ня толькі бясплатныя абед і вячэра са сьняданкам, але й свой кухар, то-бок ежа не даходзіць да працаўнікоў рэшткамі са швэдзкіх сталоў альбо ў выглядзе астылага кантынэнтальнага сьняданка на абед.
Звычайна кухараў бяруць з каледжаў, і ад іх не патрабуюць высокага палёту. Яны павінныя стандартна гатаваць тое, чаму навучаныя. Вядома, яны падпрацоўваюць памагатымі на кухні шэфаў, але асноўны працоўны час праводзяць сярод вялікіх рондаляў і тлустых жароўняў.
Стандартная ежа для пэрсаналу вельмі простая: макароны, катлета, салата, часам замест катлеты філе рыбы, калі ўсё кепска – вараныя сардэлькі, замест макаронаў можа аказацца бульбяная каша. Салаты амаль заўсёды патрабуюць заставацца лепшымі: кіслая капуста альбо вараныя буракі пад маянэзам. Зразумела, ніхто ня скардзіцца на бясплатную ежу, але вось у чым цымус. Калі ў сталоўцы зьяўляюцца туркі – а есьці яны ходзяць у той жа час, што й беларусы, але заўсёды зьбіраюцца вялікай кампаніяй, – кудысьці зьнікаюць танныя сардэлькі і макароны, бо туркам заўсёды накладваюць кашэрнае мусульманскае: тушаную ялавічыну, нейкую ўсходнюю кашу… Усе паглядаюць на іх талеркі з зайздрасьцю, нават на кароткі тэрмін хочацца таксама апынуцца туркам, каб пакаштаваць, чым яны насычаюцца.
Зразумела, што калі б у сталоўцы абедаў дырэктар і ўвесь кіруючы галоўны пэрсанал, сталоўка падавала б іншыя стравы, і штосьці было б за грошы, гэта дакладна, але калі нічога асаблівага няма і прапанаваць ніхто няздольны, усё, на што разьлічваеш, накіроўваючыся падсілкавацца, гэта культура. Ад кухара, які таксама і на раздачы, залежаць галоўныя прынцыпы твайго насычэньня. Бо калі кухар падае табе талерку з першым і другім, ты не чакаеш выкшталцонага смаку ежы, але чакаеш сяброўскай усьмешкі, прыязнага стаўленьня, бо калі ўсё кепска з харчамі – няхай хоць будзе сьветла на душы.
У гатэлі ўсе любяць хадзіць у сталоўку на выходных, бо на раздачы звычайна хто-небудзь з пасудамоек, а гатуе хтосьці з галоўных памагатых шэфа, таму і ежа больш разнастайная, і цёплай выглядае, і колер у яе больш вясёлы, дый пасудамойкі шчырыя і накладаюць ад душы, усьміхаюцца і лёгка могуць запакаваць абед з сабою, для кагосьці з пэрсаналу, хто праз сваю працу не пасьпявае зазірнуць паесьці з 12:00 да 14:00. Выходныя мінаюць хутчэй, і выходныя не пакідаць пасьля сябе кепскага асадку, як у працоўны дзень, а ўсё менавіта праз кухарку, якая працуе галоўнай і адказнай за ежу для калегаў.
Лідзія Мікалаеўна, альбо проста Лідзія, маладая прыгожая жанчына з кароткай фрызурай, чорнымі валасамі і прыўкраснымі чорнымі вачыма, глыбокімі, яскравымі, чароўнымі. Як толькі яна прыйшла працаваць, усе мужчыны танчылі перад ёю: “Дзякуй за смакату, прыгажунька!”, “Дзякуй, гаспадынька!”, “Вялікі дзякуй…”
Лідзія гатавала, як звычайна, як усе абвыклі: катлета, макароны, капуста, суп, кампот… Але якія ў яе прыгожыя вочы, якая яна страйнюткая, здаецца, яна цябе зараз абдыме і пацалуе… Усе вар’яцелі, а Лідзія на падзякі толькі галавою ківала і ўздыхала, паказваючы, што цяжка працуе: вакол рондалі па пяцьдзясят літраў супа, бідоны з кампотам, мэтровыя жароўні з катлетамі, а яна – прынцэса сталоўкі.