Светлый фон
Ўільям Ўілкі

Альфонс дэ Ламарцін – гл. каментар да апавядання «Забойствы на вуліцы Морг».

Альфонс дэ Ламарцін

Джоэл Барлаў (1754–1812) – амерыканскі паэт, дыпламат і палітык; «Калумбіяда» – самы знакаміты яго твор, надрукаваны ў 1807 годзе.

Джоэл Барлаў

Генры Тэадор Такерман (1813–1871) – амерыканскі пісьменнік і журналіст; маецца на ўвазе яго кніга «Ізабэль, альбо Сіцылія» (1839).

Генры Тэадор Такерман

Руфус Ўілмат Грысвалд (1815–1857) – амерыканскі пісьменнік, выдавец і крытык; маецца на ўвазе яго кніга «Дзівоты амерыканскай літаратуры» (1844).

Руфус Ўілмат Грысвалд

«Той чатырохстаронкавы талмуд, // Які не крытыкуе і паэт» – цытата з паэмы «Задача» ангельскага паэта Ўільяма Каўпера (1731–1809).

«Той чатырохстаронкавы талмуд, // Які не крытыкуе і паэт»

«Жыль Блаз» – маецца на ўвазе махлярскі раман «Гісторыя Жыля Блаза з Сантыльяны» французскага пісьменніка Алена Рэнэ Лесажа (1668–1747).

«Жыль Блаз»

«Усюдыіснасць Бога» – магчыма, маецца на ўвазе трактат нямецкага філосафа і матэматыка Готфрыда Вільгельма Ляйбніца (1646–1716) «Тэадыцэя», дзе распрацоўваецца ідэя ўсёмагутнасці і ўсюдыіснасці Бога.

«Усюдыіснасць Бога»

«Ты – той чалавек!»

«Ты – той чалавек!»

Кэтрын Грэйс Гор (1799–1861) – ангельская пісьменніца, самы вядомы раман якой, “Сесіл, альбо Прыгоды фата”, зрабіўся аб’ектам пародыі Ўільяма Тэкерэя. Звесткамі пра жыццё арыстакратычнага грамадства яна абавязаная пісьменніку Ўільяму Бэкфарду, аўтару аповесці “Ватэк”.

Кэтрын Грэйс Гор

Ўільям Эйнсварт (1805–1882) – ангельскі пісьменнік, на гістарычныя раманы якога “Лонданскі Таўэр” і “Гай Фокс, альбо Парахавая змова” По ў 1841 годзе напісаў рэцэнзіі ў Graham’s Magazine.