Джозэф Прыстлі (1733–1804) – ангельскі натураліст і філосафматэрыяліст.
Джозэф Прыстлі
Жан Антуан Кандарсэ (1743–1794) – французскі асветнік, дзеяч французскай буржуазнай рэвалюцыі.
Жан Антуан Кандарсэ
Анна Луіза Жэрмена дэ Сталь (1766–1817) – французская пісьменніца.
Анна Луіза Жэрмена дэ Сталь
Гамеамерыя – тэрмін філасофіі Анаксагора, складаны, бясконца дзялімы, але пры гэтым найменшы элемент нейкай матэрыяльнай якасці.
Гамеамерыя
Яўсевій Кесарыйскі (каля 263–340) – адзін з бацькаў царкоўнай гісторыі.
Яўсевій Кесарыйскі
Арый (256–336) – александрыйскі гісторык царквы, заснавальнік адной з ранніх ерасяў – арыянства.
Арый
Нікейскі сабор – царкоўны сабор, скліканы рымскім імператарам Канстанцінам у 325 годзе дзеля барацьбы з ерасямі. На гэтым саборы было асуджанае арыянства і выпрацаваны «сімвал веры».
Нікейскі сабор
П’юзеізм – вучэнне ангельскага тэолага Эдварда Буверы П’юзі (1800–1882), вядомае як Оксфардскі рух, ці Каталіцкае адраджэнне ў ангельскай царкве.
П’юзеізм
Гамузія і гамуёзія – два погляды на Ісуса Хрыста. Паводле першага, Хрыстос тоесны з Богам-бацькам, паводле другога – толькі падобны да яго.
Гамузія і гамуёзія
Джыявані Чымбаўэ (каля 1240–1302) – італьянскі мастак і стваральнік фларэнтыйскіх мазаік.
Джыявані Чымбаўэ