Вялікі Ааазіс
«Даел» – часопіс амерыканскіх трансцэндэнталістаў, які выходзіў з ліпеня 1840 да красавіка 1844 г.
«Даел»
…сучасны паравы рухавік заснаваны на вынаходніцтве Герона, апісаным Саламонам дэ Ко – Герон з Александрыі – грэцкі навуковец і інжынер. У сваёй працы «Пнеўматыка» (каля 130 г. да н. э.) апісаў уладкаванне паравой турбіны. У 1615 г. французскі інжынер Саламон дэ Ко (1576–1626) прапанаваў канструкцыю ўдасканаленага паравога рухавіка.
…сучасны паравы рухавік заснаваны на вынаходніцтве Герона, апісаным Саламонам дэ Ко
Джозэф Брандрэт (1746–1815) – ангельскі доктар.
Джозэф Брандрэт
Тамерлан
Тамерлан
Паэма напісаная, верагодна, падчас навучання Э. По ў Вірджынскім універсітэце. Упершыню надрукаваная ў 1827 г., у першым варыянце яна налічвала 406 радкоў. У 1829 г., падчас выдання другога зборніка, аўтар скараціў яе да 243 радкоў.
Тамерлан (1336–1405, поўнае імя Цімур ібн Тарагай Барлас) – заваёўнік, палкаводзец, эмір, заснавальнік вялікай дзяржавы ў Сярэдняй Азіі са сталіцай у Самаркандзе.
Тамерлан
Таглай – «Горы Белур Таглай, адгор’е Эмаўса ў паўднёвай частцы незалежнай Татарыі, знакамітыя сваёй надзвычайнай дзікасцю і прыгажосцю далінаў» (заўвага Эдгара По, 1827).
Таглай
На Самарканд цяпер зірні!.. – «Думаю, Тамерлан зрабіў Самарканд сваёй рэзідэнцыяй пасля Ангорскай бітвы. На пэўны час горад зрабіўся цэнтрам адукацыі і мастацтваў» (заўвага Эдгара По, 1827). Самарканд – адзін з найстаражытнейшых гарадоў свету, заснаваны прыкладна ў 742 г. да н. э. Ангорская бітва – бітва паміж асманскім султанам Баязідам І і Тамерланам, якая адбылася ў 1402 г. і ў якой перамаглі войскі Тамерлана, што прывяло да часовага распаду Асманскай імперыі.
На Самарканд цяпер зірні!..
Цімур – «Тамерлана таксама называлі Цімур Бек» (заўвага Эдгара По, 1827).
Цімур
Сон
Сон