Светлый фон

Спрыяла рэпатрыяцыі ўцекачоў, якія пакінулі Беларусь падчас першай усясьветнай вайны. Пастаўлена санітарнае абсталяваньне, арганізавана харчаваньне й мэдычная дапамога ў канцлягеры ўцекачоў Козырава (найбуйнейшы на той час у сьвеце). Праведзена вакцынацыя больш за 1 мільён чалавек. Мэдыкамэнты, матэрыялы санітарыі й абсталяваньне агульнай вагой 484 тоны, кошт якіх перавысіў 470 тысяч даляраў, атрымалі больш за 300 мэдычных установаў. Мэдычная праца АРА засьцерагла ад эпідэміі тыфусу Беларусь і Польшчу.

Надавала мэтавую дапамогу творчай і навуковай інтэлігенцыі (у т. л. Я. Купалу, Я. Коласу, У. Ігнаоўскаму, Л. Ржэцкай і інш.), настаўнікам, лекарам, сьвятарству. Праводзіла асьветніцкую працу, паставіла інструмэнты й прыборы для мэдычнай клінікі й прыродазнаўчых факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, навучальных установаў Віцебску; былі арганізаваныя курсы ангельскай мовы.

Агулам у 1920–1923 дастаўлена дапамогі насельніцтву Беларусі (у сучасных межах) вагой больш за 30 тысяч тон на суму каля 7 мільёнаў 200 тысяч даляраў[99].

Агулам у 1920–1923 дастаўлена дапамогі насельніцтву Беларусі (у сучасных межах) вагой больш за 30 тысяч тон на суму каля 7 мільёнаў 200 тысяч даляраў .

Жыхары Беларусі выказвалі АРА шматлікія падзякі. Камуністычныя ўлады чынілі перашкоды, замоўчвалі й хлусілі. Некаторыя мясцовыя супрацоўнікі АРА былі ўнесеныя ў чорныя сьпісы, абвінавачаныя ў шпіянажы й рэпрэсаваныя.