— Скажыце, хто яшчэ зь сям’і Гербэрта Гувэра ўдзельнічае ў працы Гувэраўскага інстытуту?
— Мой стрыечны брат Эндру, дзядзькаў сын, таксама сябра рады наглядальнікаў. Але ён жыве ў Дэнвэры й нячаста прыяжджае на сходы. Я бяру ўдзел ва ўсіх паседжаньнях, калі я не за мяжой, і звычайна гэта чатыры сходы штогод. Я сябра выканкаму рады, сябра самой рады, і я таксама быў старшынём рады цягам шасьці гадоў. Я ўдзельнічаю ў справах Гувэраўскага інстытуту гэтулькі, наколькі гэта магчыма. Раз на тыдзень гавару з дырэктарам інстытуту. Так, я актыўна ўдзельнічаю ў працы інстытуту.

Калі я расшукваў беларускія сьляды АРА, мой кабінэт знаходзіўся ў Гувэраўскай вежы. Вежа была спраектаваная й пастаўленая ў сэйсманебясьпечнай Каліфорніі ў канцы 1930-х — дзякуючы інжынэрнаму таленту Гувэра яна перажыла шматлікія землятрусы. На першым паверсе вежы — невялікая музэйная экспазыцыя, фатаздымкі, падарункі, удзячныя лісты ад эўрапейскіх урадаў, а таксама асабістыя рэчы Гербэрта Гувэра, і сярод іх — вуда.
Я спытаўся ўнука прэзыдэнта, ці браў дзед калі яго з сабой на рыбу.
— Так, сапраўды. Насамрэч, у мяне ёсьць некалькі ягоных вудаў і рыбацкі рыштунак. Калі мне было сем гадоў, дзед узяў мяне з сабой на рыбу ў Орэган. Мы лавілі стронгу. І ён вельмі выразна растлумачыў мне, што ёсьць адзіны спосаб лоўлі стронгі — на штучную муху. І паколькі мне было толькі сем гадоў, мне дазвалялася карыстацца штучнай мухай на гачку з зазубенем, які не дае рыбе сарвацца. Але калі мне споўнілася восем, гачок быў без зазубеня — гэта азначала, што мне ўжо трэба падвысіць майстэрства, каб злавіць рыбу. І яшчэ адно патрабаваньне дзеда — я мусіў зьесьці ўсё, што злавіў і прынёс дахаты. Ліміт быў дванаццаць рыбаў. Дзевяці- ці дзесяцігадоваму хлопчыку даволі цяжка зьесьці дванаццаць рыбінаў за дзень. Так што назаўтра я ўжо практыкаваў рыбалку «злавіць — выпусьціць» — задоўга да таго, як гэты спосаб набыў папулярнасьць. Я прыносіў толькі адну ці дзьве рыбіны — і ўсё. Думаю, мой дзед зразумеў неабходнасьць аховы навакольля й экалёгіі вельмі-вельмі даўно. І ён быў выдатным рыбаком. Ён мог злавіць рыбу, калі ніхто больш ня мог. Нават прэзыдэнцкія ахоўнікі губляліся ў здагадках, як яму гэта ўдавалася. А ён мог.