Светлый фон

— Як вы думаеце, ці займаўся б Гербэрт Гувэр дапамогай, каб ведаў пра такую «ўдзячнасьць» наперад?

— Я думаю — абсалютна так. Ён рабіў бы тое самае. Ня думаю, што сярод матываў, якія рухалі ім, была самадавольнасьць ці жаданьне давесьці, што саветы ня маюць рацыі. І ў сваёй папярэдняй, і ў наступнай дзейнасьці матывам Гувэра было дапамагчы людзям, якія ня ў стане дапамагчы сабе самі й якім не дапамагалі ўрады, што не выконвалі сваіх абавязкаў. Адказ на вашае пытаньне — абсалютна так, ён бы гэта зрабіў зноўку.

— Я думаю — абсалютна так. Ён рабіў бы тое самае. Ня думаю, што сярод матываў, якія рухалі ім, была самадавольнасьць ці жаданьне давесьці, што саветы ня маюць рацыі. І ў сваёй папярэдняй, і ў наступнай дзейнасьці матывам Гувэра было дапамагчы людзям, якія ня ў стане дапамагчы сабе самі й якім не дапамагалі ўрады, што не выконвалі сваіх абавязкаў. Адказ на вашае пытаньне — абсалютна так, ён бы гэта зрабіў зноўку

— Паводле адукацыі Гербэрт Гувэр быў горным інжынэрам. Ён ператварыў дабрачынную акцыю ў арганізацыю, якая ва ўмовах разрухі, палітычнага хаосу, безуладзьдзя, транспартных цяжкасьцяў і памежных бар’ераў пасьляваеннай Эўропы працавала нават не як гадзіньнік ці адладжаны мэханізм, а як жывы арганізм, які эфэктыўна дзейнічаў у разнастайных зьменлівых умовах. Чым патлумачыць гэты вынік?

— Мой дзед шмат падарожнічаў. Нехта сказаў: калі сьвет — гэта кніга, не падарожнічаць азначае прачытаць толькі адну старонку. Мой дзед прачытаў шмат старонак сьвету. Ён і ягоная жонка, мая бабуля, і мой бацька, і дзядзька жылі шмат дзе ў сьвеце. Ён вельмі выразна ўсьведамляў розьніцу паміж сыстэмай свабоднага прадпрымальніца й дэмакратычнага падыходу да праблемаў, як гэта рабілася ў Злучаных Штатах, і тым, што тады адбывалася шмат дзе ў сьвеце, у тым ліку ў Расеі. Ён шмат падарожнічаў па Расеі, калі яна яшчэ не была Савецкім Саюзам. Ён ведаў пра патрыятызм расейцаў, і гэта ўлічвалася ў арганізацыі працы. Часам людзі спрабуюць накінуць сваю структуру на іншую культуру. Я думаю, ён спачувальна ставіўся й вельмі добра адчуваў асаблівасьці месцаў, дзе працаваў.