Светлый фон
— Перш за ўсё трэба вызначыць, што ёсьць спадчынай. Нават да сёньня АРА ня надта вядомая. Толькі за апошнія два-тры гады стаў вядомы памер дзейнасьці АРА й колькасьць людзей, уратаваных ад голаду. Я думаю, галоўным у спадчыне Гербэрта Гувэра будзе заставацца — і нават узрастаць — тое, што ён чалавек, які, верагодна, уратаваў больш людзей у гісторыі сьвету, чым хто іншы. Калі падсумаваць колькасьць людзей, уратаваных ад голаду ў Эўропе, — агулам гэта будзе больш за 20 мільёнаў. Наколькі больш, я ня ведаю. Думаю, гэтая частка спадчыны робіцца ўсё больш вядомай, і людзі разумеюць, што Гербэрт Гувэр уяўляў сабою нашмат больш, чым толькі прэзыдэнт Злучаных Штатаў цягам чатырох гадоў.

— У драме Шэксьпіра «Юлі Цэзар» ёсьць такія радкі: «Няўдзячнасьць раніць мацней за нож забойцы». Як ваш дзед успрымаў савецкія ацэнкі АРА, пераход ад удзячнасьці да абвінавачаньняў у шпіянажы й падрыўной дзейнасьці?

— Я пэўны, што хаця ён не паказваў гэтага публічна, але ён асабіста быў паранены. Ён ведаў дакладна, што ён рабіў, што было дасягнута. Думаю, на той час ён ужо меў досыць досьведу працы з савецкімі ўладамі, каб зразумець, якія яны двудушныя. Яны дзейнічалі ў сваіх інтарэсах, калі спрабавалі прыменшыць значэньне працы АРА. Я ня ведаю, магу толькі здагадвацца, часткова — магчыма, таму, што адчувалі сваю віну за тое, што голад здарыўся. Але наколькі я ведаю, многія праблемы былі штучна створаныя. І недахоп харчу выкарыстоўваўся як палітычная зброя. Мой дзед напэўна ведаў гэта. І савецкія ўлады напэўна ведалі. Калі вы хочаце дапамагчы насельніцтву падчас голаду, як мой дзед у Савецкім Саюзе, няшмат чым можна запярэчыць намаганьням ураду, які спрабуе прыменшыць значэньне гэтай працы. Трэба зрабіць выгляд, быццам ня чуеш гэтага, і надалей рабіць сваю справу найлепш магчымым чынам. Але я ўпэўнены, што яму не падабалася выслухоўваць абвінавачаньні.