Светлый фон

Граф паглядзеў на мяне са здзіўленнем, але прамаўчаў. А маўклівы джэнтльмен з усяе моцы пхнуў мяне локцем у рэбры і прашаптаў, што я ўжо дастаткова паказаў свае здольнасці, здзівіўшыся толькі, як нават такі дурань, як я, можа не ведаць, што сучасны паравы рухавік заснаваны на вынаходніцтве Герона, апісаным Саламонам дэ Ко*.

Параза нашая падавалася непазбежнай, але, на шчасце, доктар Зубдамус, сабраўшыся з думкамі, прыйшоў нам на дапамогу і пацікавіўся, ці могуць егіпцяне скласці нашым сучаснікам сур’ёзную канкурэнцыю ў такім важным пытанні, як адзенне.

Граф зірнуў на штрыпкі сваіх панталонаў, потым узяў адну з фалдаў фрака, паднёс яе да самых вачэй і разглядаў так некалькі хвілінаў. Калі ён урэшце выпусціў яе, яго ўсмешка спакваля распаўзлася ад вуха да вуха, аднак не магу прыгадаць, каб ён штосьці адказаў.

Тут мы павесялелі, і доктар, з вялікай важнасцю падышоўшы да егіпцяніна, пажадаў дазнацца, ці можа даць ён зуб, што яго супляменнікі здолелі калі-небудзь наладзіць вытворчасць «Пігулак Зубдамуса» ці «Таблетак Брандрэта»*.

З глыбокім трымценнем чакалі мы адказу – але марна. Адказу не было. Егіпцянін пачырванеў і апусціў галаву. Ніколі трыюмф не быў такім поўным, ніколі параза не прымалася з такім жалю вартым выглядам. Шчыра кажучы, я не мог нават глядзець на прыгнечаную мумію. А таму ўзяў свой капялюш, суха пакланіўся графу і выйшаў.

Вярнуўшыся дадому, я ўбачыў, што ўжо пятая гадзіна, і тут жа скіраваўся ў ложак. Цяпер дзесяць гадзінаў ранку. Я на нагах з сямі, заняты напісаннем гэтай памятнай нататкі на карысць мае сям’і і ўсяго чалавецтва, якіх я больш ніколі не ўбачу. Мая жонка – змяя. Папраўдзе кажучы, мне дарэшты абрыдла і гэтае жыццё, і гэтае дзевятнаццатае стагоддзе ўвогуле. Я ўпэўнены, што ўсё ідзе кепска. Да таго ж мне страшна цікава, хто будзе прэзідэнтам у 2045-м. А таму як толькі я пагалюся і праглыну кубачак кавы, то адразу ж скіруюся да доктара Зубдамуса і папрашу забальзамаваць мяне на пару стагоддзяў.

Пераклала Ганна Янкута
Пераклала Ганна Янкута

Вершы

Вершы

Тамерлан

Тамерлан

Пераклаў Лявон Баршчэўскі

Сон

Сон

Пераклала Ганна Янкута

Шчаслівы дзень

Шчаслівы дзень

Пераклала Ганна Янкута

Духі мёртвых