P.S. Тады, у 1987-м годзе, я i не спадзявалася, што траплю ў Італію зноў. A надарыўся такі падарунак лёсу. У 2000 годзе. Пілігрымка з нагоды Беатыфікацыі 11 сёстраў-назарэтанак.
I была Венецыя. Сакавіцкая. Ветраная. Знакамітых гандолаў i гандальераў не было відаць. A хуткі параходзік — vaporetto — імчаў нас па лагуне да п’яцца Сан-Марко, да знаёмай да дробязяў па здымках i малюнках аднайменнай святыні. I была незабыўная Імша ў санктуарыі бажніцы, а пазней — набажэнства ў Падуі.
I за вокнамі аўтобуса ўсё ружавела ад толькі што зацвіўшага міндаля, халодным блакітам пракідалася здалёк мора, выпрабоўвалі на дарожную трываласць серпантыны гор Італіі... i быў незабыўны горад Святога Францішка — Асізі...
І быў зноў Рым. Вечны горад. Апостальская сталіца. I тое, сакральнае, на плошчы Святога Пятра. Пра гэта — маё эсэ „Sursum corda” (у часоп. „Наша Вера”, у маёй кнізе — „Таямніцы пакутны колер”).
I зноў здавалася — нібыта перамаўляюцца яны паміж сабою — бажніцы Італіі. Спеўна i высока. Святыні Фларэнцыі i Пармы, Падуі i Анконы, Сіены i Равенны... A ўрэшце — як велікомны „Магніфікат”. Святыня Сан-П’етро ў Рыме. Куды імкліва i натхнёна крочаць пілігрымы... Ad limini Apostołorum...
Да Апостальскіх парогаў...
1. Тут i далей цытаты, за выключэннем выпадкаў, калі ёсць друкаваны беларускі варыянт, падаюцца ў перакладзе аўтара. Там, дзе перастварэнне на беларускую мову змяняе стылістыку i рытміку тэкста, пакінуты выразы на мове арыгінала.↵
2. Зямны круг, зямля, свет (лац.)↵
3. Невядомая зямля (лац.)↵
4. У прыродзе рэчаў (лац.)↵
5. Спосаб жыцця (лац.)↵
6. Вось выдатная смерць (фр.)↵
7. Ваша вялікасць (фр.)↵
8. Веды (ст.-грэч.)↵
9. Бліскучая адзінота (англ.)↵
10. Трымайся (лац.)↵
11. Свабода, роўнасць, брацтва (фр.)↵
12. Пекла (лац.)↵