Светлый фон
Джэйкаб Браянт

“Лёгкі спуск праз Аверн” – цытата ўзятая з “Энеіды” Вергілія (VI, 126–129). Спуск праз Аверн – дарога ў падземны свет: Авернскае возера ля горада Кумы ў Кампані лічылася ўваходам у іншасвет.

“Лёгкі спуск праз Аверн”

Анжэліка Каталані (1780–1849) – знакамітая італьянская оперная спявачка. Пакінуўшы сцэну ў 1828 годзе, яна прысвяціла жыццё стварэнню і падтрымцы бясплатнай музычнай школы для дзяўчат у Фларэнцыі.

Анжэліка Каталані

“Жахлівая пачвара” – цытата з “Энеіды” Вергілія (ІІІ, 658), дзе апісваецца Цэрбер: “Monstrum horrendum, informe, ingens, cui lumen ademptum” (“Страшнае, злое, жахліва агіднае, змроку стварэнне”); гл. таксама каментар да апавядання “Сістэма доктара Смола і прафесара Пер’е”.

“Жахлівая пачвара”

Праспэр Жаліё Крэбіён (1674–1762) – французскі паэт і драматург, аўтар шэрагу п’есаў, у тым ліку і “Атрэя”, заснаванага на сюжэце “Фіеста” Сенекі. У п’есе апісваецца суперніцтва паміж братамі Атрэем і Фіестам. Фіест спрабаваў здабыць уладу над Мікенамі, выкраўшы ў брата залатое руно. Выкрыты багамі і выгнаны Атрэем, каб адпомсціць, Фіест скраў сына Атрэя Плісфена і выхаваў яго ў нянавісці да бацькі. Ён хацеў падбухторыць Плісфена забіць Атрэя, але Плісфен загінуў ад бацькавай рукі. Даведаўшыся пра гэта, Атрэй забіў сыноў Фіеста і, запрасіўшы брата на бяседу, падаў яму мяса ягоных дзяцей.

Праспэр Жаліё Крэбіён

Сфінкс

Сфінкс

У той час, калі ў Нью-Ёрку лютавала халера… – маецца на ўвазе эпідэмія пачатку 1830-х гадоў.

У той час, калі ў Нью-Ёрку лютавала халера…

Чалавек натоўпу

Чалавек натоўпу

Жан Лабруер (1645–1696) – гл. каментар да апавядання «Метцэнгерштэйн».

Жан Лабруер

Горгій (каля 428–375) – старажытнагрэцкі філосаф і рытар.

Горгій

Эўпатрыды – найстаражытнейшая атычная арыстакратыя; паводле традыцыі, заснавальнікам гэтага класа лічыўся Тэсей.