Светлый фон

Пале-Раяль – палац з садам у Парыжы, пабудаваны ў 1629–1634 гадах для кардынала Рышэльё.

Пале-Раяль

Тэатр «Вар’етэ» – парыжскі тэатр вадэвіля, заснаваны ў 1807 годзе.

Тэатр «Вар’етэ»

Праспер Жаліё Крэбіён (1674–1762), французскі драматург, аўтар п’есы «Ксеркс» (1714), знакамітай гучным правалам. Гл. таксама каментар да апавядання «Скрадзены ліст».

Праспер Жаліё Крэбіён

Томас Лоў Нікалс (1815–1901) – амерыканскі доктар і грамадскі дзеяч.

Томас Лоў Нікалс

Альфонс дэ Ламарцін (1790–1869) – французскі паэт-рамантык, гісторык і палітычны дзеяч. Гл. таксама каментар да эсэ «Паэтычны прынцып».

Альфонс дэ Ламарцін

«Страціла былое гучанне першая літара» – цытата ўзятая з паэмы Авідыя «Фасты».

«Страціла былое гучанне першая літара»

Журдэн – герой камедыі Мальера (1622–1673) «Мешчанін у дваранстве».

Журдэн

Франсуа Эжэн Відок (1775–1857) – французскі злачынца, які пасля зрабіўся прыватным дэтэктывам.

Франсуа Эжэн Відок

Праўда – не заўсёды на дне глыбокага калодзежа – выслоўе пра тое, што праўда знаходзіцца на дне калодзежа, прыпісваецца Дэмакрыту. Гл. таксама каментар да апавядання «Лігея».

Праўда – не заўсёды на дне глыбокага калодзежа

Жорж Кюўе (1769–1832) – французскі натураліст, які займаўся класіфікацыяй жывёльнага свету.

Жорж Кюўе