Светлый фон

Ян Свамердам (1637–1680) – нідэрландскі натураліст, які вывучаў анатомію чалавека і жывёлаў, асабліва насякомых.

Ян Свамердам

Цафра – блакітны пігмент, што выкарыстоўваецца для малявання на шкле ці парцаляне.

Цафра

Ўільям Кід (каля 1650–1701) – ангельскі пірат, якога судзілі за злачынствы і павесілі, аднак вакол імені якога доўга не сціхалі спрэчкі, напраўду ён быў піратам ці ўсё ж меў каперскі патэнт і не нападаў на саюзнікаў. Падчас арышту пры ім не было амаль ніякіх грошай, што і нарадзіла легенду пра «скарб капітана Кіда».

Ўільям Кід

Галконда – старажытная індыйская крэпасць непадалёк ад Хайдэбарада, у ваколіцах якой здабывалі дыяменты.

Галконда

Гішпанскі мацярык – так называлі тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі і прылеглыя моры, якія былі захопленыя гішпанцамі.

Гішпанскі мацярык

Забойствы на вуліцы Морг

Забойствы на вуліцы Морг

Томас Браўн (1605–1682) – ангельскі доктар і пісьменнік. Эпіграф узяты з трактата «Пахаванне ў урнах» (1658), частка V, прысвечанага старажытным норфалкскім магільным урнам.

Томас Браўн

Эдман Хойл (1672–1762) – ангелец, аўтар шматлікіх кніг, прысвечаных гульням.

Эдман Хойл

Фрэнолаг – гл. каментар да апавядання «Д’ябал пярэчання».

Фрэнолаг

Сэн-Жэрменскае прадмесце – арыстакратычны раён Парыжу на паўднёвым беразе Сены.

Сэн-Жэрменскае прадмесце