Светлый фон
Эўпатрыды

Лукіян з Самасаты (каля 120–180) – старажытнагрэцкі пісьменнік-сатырык. У дыялогах пад назвай «Выявы» (11) Палістрат, сярод іншага, кажа наступнае: «І такія вось жанчыны падобнымі мне падаюцца да егіпецкіх храмаў: і ў іх бо сам храм прыгожы і велічны, камянямі каштоўнымі ўпрыгожаны, золатам і роспісам расквечаны, але ўнутры, калі будзеш імкнуцца ўбачыць самое боства, паўстане малпа, ібіс, казёл ці кот».

Лукіян з Самасаты

Квінт Септымій Флорэнс Тэртуліян – гл. каментар да апавядання «Берэніка».

Квінт Септымій Флорэнс Тэртуліян

Морыс Рэц (1779–1857) – нямецкі мастак, аўтар ілюстрацыяў да гётэўскага «Фаўста».

Морыс Рэц

«Садок душы» – кніга «Садок душы з дадаткам некалькіх маленькіх прамоваў» належыць страсбургскаму друкару Ёгану Грунінгеру (1450–1530). Паводле А. Нікалюкіна, По, хутчэй за ўсё, ведаў яе з другіх рук, бо яна не змяшчае нічога «гнюснага».

«Садок душы»

Некалькі выпадкаў з жыцця знакамітасці

Некалькі выпадкаў з жыцця знакамітасці

Джозэф Хол (1574–1656) – ангельскі біскуп, пісьменнікмараліст і сатырык. Цытата ўзятая з кнігі «Сатыры» (1597).

Джозэф Хол

«Лісты Юніюса» – ананімныя сатырычныя лісты, што друкаваліся ў лонданскім часопісе Public Advertiser у 1769–1772 гадах і ў якіх утрымлівалася крытыка ўраду.

«Лісты Юніюса» Public Advertiser

Жалезная Маска – загадкавы вязень часоў французскага караля Людовіка XIV, які ніколі не здымаў з твару маску і памёр у Бастыліі ў 1703 годзе. Паводле адной з версіяў, гэта быў брат караля Людовіка XIV.

Жалезная Маска

Томас Бартолін (1616–1680) – дацкі доктар, матэматык і багаслоў.

Томас Бартолін