«…На сённяшні момант у нас жывуць гепард і павіян…» – у адрозненне ад гепардаў, якія сапраўды водзяцца ў Індыі, павіяны сустракаюцца толькі ў Афрыцы і на Аравійскім паўвостраве.
«…На сённяшні момант у нас жывуць гепард і павіян…» –
Індыйскія цыгары – гл. каментар да апавядання «Таямніца Боскамскай даліны».
Індыйскія цыгары
«Элей» – маецца на ўвазе завод па вытворчасці боепрыпасаў для агнястрэльнай зброі, які быў заснаваны братамі Чарлзам і Ўільямам Элеямі ў Лондане ў 1820-х гадах. Незразумела, які рэвальвер меў доктар Ўотсан, бо ўласна агнястрэльнай зброі завод не вырабляў.
«Элей»
Ўілтанскі дыван – такі тып варсістых дываноў, названы ў гонар Ўілтана – месца, дзе іх выраблялі, – рабіўся на спецыфічных ткацкіх машынах. Ўілтанскія дываны лічыліся вельмі якаснымі.
Ўілтанскі дыван
Ўільям Палмер (1824–1856) – брытанскі серыйны забойца, доктар паводле прафесіі, які атруціў шэраг людзей (у тым ліку сваіх сяброў, сваякоў і дзяцей) з мэтай атрымаць страхоўку ці пазбегнуць выплаты даўгоў. 14 чэрвеня 1856 году Палмер быў пакараны смерцю праз павешанне. Вядомая яго апошняя фраза: «Вы ўпэўненыя, што гэта бяспечна?» Эдвард Ўільям Прычард (1825–1865) – ангельскі доктар, які быў асуджаны за атручванне сваёй жонкі і цешчы. Мяркуецца таксама, што ён меў дачыненне да трэцяга забойства, але ў ім яго не абвінавачвалі. 28 ліпеня 1865 году павешаны ў Глазга – гэта было апошняе публічнае пакаранне смерцю ў гэтым горадзе.
Ўільям Палмер
Эдвард Ўільям Прычард
Балотная гадзюка (яна ж гадзюка Расэла, ланцужковая гадзюка ці дабоя) – від змеяў сямейства гадзюкавых, самая распаўсюджаная атрутная змяя Паўднёвай Азіі, якая ў Індыі ўваходзіць у «вялікую чацверку» атрутных змеяў, што часцей за ўсё кусаюць людзей. Афарбоўка балотнай гадзюкі сапраўды адпавядае апісанню, пададзенаму Дойлам, аднак шыя ў яе не раздзьмуваецца, і гэта дало даследчыкам падставу засумнявацца, што згаданая ў апавяданні змяя – гадзюка Расэла. Сярод магчымых відаў змей, якія маглі быць апісаныя Дойлам, называюць і змяю-акулярніцу (індыйскую кобру) – самая верагодная прэтэндэнтка на гэтую ролю, – і ўдава звычайнага (чыя кандыдатура падаецца сумнеўнай, бо ён не атрутны), і многіх іншых. Аднак кім бы ні была гераіня апавядання, доктар Ройлат не мог клікаць яе з дапамогай свісту, бо ўсе змеі абсалютна глухія. Да таго ж яны, хоць і могуць узбірацца ўверх па цвёрдых і трывалых аб’ектах, прабрацца ў пакой па вяроўцы не змаглі б.
Балотная гадзюка
«Бо зло напраўду вяртаецца да таго, хто яго ўчыніў, і хто яму капае, той у яе і ўпадзе…» – тут Шэрлак Холмс цытуе Біблію (у арыгінале гэта пераклад караля Якава). Гл. Кнігу Эклезіяста: «Хто яму капае, той у яе і ўпадзе, і хто разбурае агароджу, таго ўкусіць змяя» (10:8; пераклад Васіля Сёмухі).