«Курыць індыйскія цыгары…» –
Баларат – горад у калоніі Вікторыя, з якога пачалася залатая ліхаманка: у 1851 годзе менавіта ля яго, а пазней і ля горада Бендыга, было знойдзенае золата.
Баларат –
«Калі б не Божая ласка, гэта мог бы быць Шэрлак Холмс…» – у арыгінальнай версіі фраза гучыць так: «Калі б не Божая ласка, гэта мог бы быць я». Гэтыя словы прыпісваюцца шмат каму, аднак Дойл спыняецца на кандыдатуры Рычарда Бакстэра (1615–1691), пурытанскага царкоўнага лідара, тэолага, паэта і аўтара гімнаў.
«Калі б не Божая ласка, гэта мог бы быць Шэрлак Холмс…» –
Пяць апельсінавых зярнятак
Пяць апельсінавых зярнятак
Пяць апельсінавых зярнятак
Апавяданне было ўпершыню надрукаванае ў лістападзе 1891 году ў Strand Magazine.
Strand Magazine
Юфа – назва вострава прыдуманая Дойлам.
Юфа
Кембервэл – раён у паўднёвай частцы Лондана. Варта згадаць, што ніводная з названых у гэтым абзацы гісторыяў ніколі, на жаль, доктарам Ўотсанам не была апісаная.
Кембервэл
Буры раўнадзення – звычайна восеньскія вятры ў дні асенняга раўнадзення лютуюць з найбольшай сілай.
Буры раўнадзення
Ўільям Кларк Расэл (1844–1911) – папулярны амерыканскі пісьменнік, аўтар марскіх раманаў і апавяданняў жахаў. Восем гадоў служыў на моры. Згадка пра Расэла ў апавяданні «Пяць апельсінавых зярнятак» – адно са сведчанняў надзвычайнай папулярнасці гэтага аўтара ў часы Дойла.
Ўільям Кларк Расэл
«Падчас вайны…» – маецца на ўвазе Грамадзянская вайна паўднёвых і паўночных штатаў ЗША (1861–1865), якая скончылася перамогай Поўначы над рабаўладальніцкім Поўднем. Томас Джонатан Джэксан па мянушцы Каменны Мур (1824–1863) – генерал канфедэратаў, адзін з самых таленавітых военачальнікаў Поўдня. У бітве пры Чансэларсвілі (2 траўня 1863) быў памылкова паранены дазорам канфедэратаў, страціў руку і праз 8 дзён памёр ад пнеўманіі. Джон Бэл Худ (1831–1879) – генерал арміі канфедэратаў, меў славу смелага і надзвычай ваяўнічага чалавека, аднак яго рэпутацыя як военачальніка была папсаваная паразамі пад Атлантай і ў Франклін-Нэшвілскай кампаніі. Роберт Эдвард Лі (1807–1870) – генерал арміі канфедэратаў, камандуючы войска Паўночнай Вірджыніі і галоўнакамандуючы войска Канфедэрацыі. Адзін з самых знакамітых амерыканскіх военачальнікаў ХІХ стагоддзя.
«Падчас вайны…» –