Светлый фон
Блакітны карбункул

«Яго знайшлі ў паўднёвым Кітаі на беразе ракі Амой…» – кітайская рака з такой назвай даследчыкам творчасці Дойла невядомая. Магчыма, аўтар яе прыдумаў альбо пераблытаў з горадам Сямынь (іншыя варыянты назвы – Сямэнь, Амой), самым вялікім горадам на ўзбярэжжы Тайваньскага праліва, які ляжыць акурат на поўдні Кітая. Таксама назва Амой можа адсылаць да раёна Аамынь (Макаа), былой партугальскай калоніі на поўдні сучаснага Кітая.

«Яго знайшлі ў паўднёвым Кітаі на беразе ракі Амой…» –

Сорак гранаў прыкладна адпавядаюць 14 каратам – цалкам натуральная вага для каштоўнага каменя.

Сорак гранаў

Disjecta membra (лац. – «раскіданыя часткі») – адсылка да выразу disjecti membra poetae (раскіданыя рэшткі паэта), цытаты з «Сатыраў» Гарацыя (1, 4, 62), якая, у сваю чаргу, адсылае да вобраза разарванага вакханкамі Арфея. Выраз disjecti membra ўжываюць таксама ў дачыненні да фрагментаў антычнай паэзіі, якія захаваліся да нашых дзён.

Disjecta membra (лац. – «раскіданыя часткі») – disjecti membra poetae disjecti membra

Квартал дактароў – раён лонданскага Вест-Энда, у межы якога ўваходзілі Кавендыш-сквер і Мэрылебан-роўд, дзе з ХІХ стагоддзя жыве шмат дактароў з прыватнай практыкай і знаходзіцца шэраг лякарняў.

Квартал дактароў

«Пінкан» («Pink ‘Un») – літ. «Ружовая», размоўная назва газеты «Спортынг лайф», якая друкавалася на ружовай паперы.

«Пінкан» («Pink ‘Un») –

Стракатая стужка

Стракатая стужка Стракатая стужка

Апавяданне было ўпершыню надрукаванае ў лютым 1892 году ў Strand Magazine.

Strand Magazine

Рэгенцтва – паміж 1811 і 1820 гадамі будучы кароль Англіі Георг ІV правіў краінай як рэгент пры сваім бацьку, каралю Георгу ІІІ, які пакутаваў на псіхічнае расстройства.

Рэгенцтва