«Кангрэсы» – высокія мужчынскія чаравікі з устаўкамі з эластычнага матэрыялу па баках. Былі ў модзе ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.
«Кангрэсы»
Таямніца Боскамскай даліны
Таямніца Боскамскай даліны
Таямніца Боскамскай даліны
Апавяданне было ўпершыню надрукаванае ў кастрычніку 1891 году ў Strand Magazine.
Strand Magazine
«Боскамская даліна – гэта вясковая мясцовасць непадалёк ад Роса ў Херэфардшыры…» – нягледзячы на такое дакладнае апісанне месцазнаходжання Боскамскай даліны, насамрэч мясцовасці з такой назвай у Англіі не існуе. У кнізе «Новы каментаваны Шэрлак Холмс» Лэслі С. Клінгер называе Боскамскую даліну «замаскаванай назвай» і прапануе шэраг патэнцыйных мясцовасцяў, якія маглі зрабіцца яе прататыпам. Рос (поўная назва Рос-он-Ўай) – невялікі гарадок у паўднёва-ўсходнім Херэфардшыры, гістарычным графстве на захадзе Англіі.
«Боскамская даліна – гэта вясковая мясцовасць непадалёк ад Роса ў Херэфардшыры…» –
Страўдская даліна – маляўнічы раён у Глостэршыры.
Страўдская даліна
Калонія Вікторыя – сённяшні штат Вікторыя на паўднёвым усходзе Аўстраліі са сталіцай Мельбурн. Калонія Вікторыя пачала сваё самастойнае існаванне, калі загадам каралевы Вікторыі 5 жніўня 1850 году была аддзеленая ад Новага Паўднёвага Ўэльса. З 1851 году да канца 1860-х у Вікторыі доўжылася залатая ліхаманка – гістарычны перыяд актыўнай здабычы золата, калі калонія займала першае ў свеце месца па колькасці гэтага каштоўнага металу, што добра паспрыяла развіццю калоніі і імкліваму прыросту насельніцтва.
Калонія Вікторыя
Херэфард – горад на рацэ Ўай, цэнтр графства Херэфардшыр.
Херэфард
Джордж Мерэдыт (1828–1909) – адзін з самых вядомых пісьменнікаў віктарыянскай эпохі, аўтар раманаў «Выпрабаванне Рычарда Феверэла» (1859), «Эгаіст» (1879) і інш. У адрозненне ад Дойла, Оскар Ўайлд вельмі іранічна выказаўся пра Мерэдыта ў эсэ «Заняпад маны»: «Ах, Мерэдыт! Хто можа яго апісаць? Яго стыль – гэта хаос, асветлены ўспышкамі святла. Як пісьменнік ён валодае ўсім, апроч мовы, як раманіст ён можа зрабіць усё, толькі не расказаць гісторыю, як мастак ён здольны на ўсё, апроч выразнасці».
Джордж Мерэдыт
«Курыць індыйскія цыгары…» – у артыкуле Джона Хола «Сто сорак гатункаў» адзначаецца, што індыйскія цыгары з’яўляюцца ў апавяданнях пра Шэрлака Холмса як атрыбут чалавека з кепскім характарам. Магчыма, у часы Дойла яны асацыяваліся з асобай, што пагарджае ўмоўнасцямі. Індыйскія цыгары курыць не толькі забойца ў апавяданні «Таямніца Боскамскай даліны», але і Грымсбі Ройлат у «Стракатай стужцы» і двое забойцаў у «Пастаянным пацыенце».