Светлый фон

Ну, а наш Лео Гірардоні... ён усё ведаў пра дзяржаву-горад Фларэнцыю. Бажніцы Una citta Firence: Сан-Ларэнца, Сайта Спірыта, Санта Марыя Навэла, Сайта Крочэ, палацы Строццы, Медзічы-Рыкардзі, Ручалаі, Барджэла... Пагоркі Мікельанджэла, святыні Сан Сальваторэ аль Монтэ, Сан Мініятааль Монтэ...

Лео Гірардоні дае згоду — гэтага няма ў афіцыйнай праграме — паехаць на пагоркі Мікельанджэла, дзе тыя самыя святыні — Сан-Мініята i Сан-Сальваторэ i адкуль відаць уся Фларэнцыя. Фларэнцыя — ружова-бэзавая дахоўка, лёгкая, палётная вежа палацца Век’ё (зблізу гэта магутны высачэзны гмах), востры шпіль Санта-Крочэ, ланцужкі мастоў над Арно. Усё гэта нібыта на фоне неабсяжнага блакіту неба. Дзякуючы Лео Гірардоні мы трапляем i ў Ф’езале, прадмесце Фларэнцыі. Уласна — Фларэнцыя пачыналася з Ф’езале. Але — так часта бывае ў жыцці — маёмасная i знакамітая Фларэнцыя паставілася паблажліва-высакамерна да сведкі свайго маленства. Хаця — i тым не менш — Ф’езале пазірае на Фларэнцыю ca сваіх пагоркаў з годнасцю i адчуваннем сваіх пераваг: ведаючы, што менавіта ў Ф’езале цішыня, свежае паветра, выдатныя вілы. З нейкае пары якраз тут месцяцца тыя, хто можа набыць дарагое жытло: па-вясковаму зялёная трава, утульныя патыё, кветкі, кветкі, кветкі... Ф’езале... „Сон золотистый и старинный...” Вялікі паэт адчуў перавагі менш знакамітага, як горад, прадмесця...

Лео Гірардоні, дарэчы, удзельнік Супраціўлення, i пра гэта ён мімаходзь, але важка згадвае, увесь час вельмі прафесійна чаргуе цікавыя факты з арыгінальнымі абагульненнямі i не абыдзе ўвагай якую мясцовую гістарычную плётку ці быль. Фларэнтыйскую! У тым ліку i папулярную легенду пра тое, як Напалеон, увайшоўшы ў горад, дзе ягоныя салдаты добра шышавалі, вырашыў папракнуць у нязмысных дзействах гаспадароў: „Італьянцы — ўсе грабежнікі!” А яму адпрэчылі: «Не, cip, толькі буона партэ» (гульяя слоў — „добрая частка”). Фларэнтыйцы! Гонар i кеплівыя хітрыкі — тут яны майстры. I Лео Гірардоні — ветлівы, рэспектабельны наш гід — хто ён? Нашчадак папаланаў — буржуа, або патрыцыяў — феадалаў? Хаця — ў Фларэнцыі папаланы даўно ўжо зведалі смак улады. Яшчэ ў 1293 годзе тут была прынятая антыдваранская канстытуцыя „Устанаўленне справядлівасці”, паводле якой феадалы страчвалі свае прывілеяваныя палітычныя правы. Гэта час, калі было прынятае i Магдэбургскае права, да якога мы, беларусы, тады жыхары Вялікага княства Літоўскага (гістарычна тымчасам часцей пазначаныя як русіны i ліцвіны), мелі самае непасрэднае дачыненне: ужо ў 1390 годзе прывілей на карыстанне Магдэбургскім правам агрымаў Брэст, а да ХVІ стагоддзя амаль усе гарады i мястэчкі былі, як цяпер, мабыць, пазначылі б, паўнамоцнымі членамі эканамічнай супольнасці. А як у наш час?