Светлый фон

Маладым сем'ям падабаюцца кааператывы. Першы ўзнос — ад двух да чатырох сярэдніх заробкаў. Растэрміноўка — 10-20 год. Пра чэргі ніхто не чуў. Ёсць грошы — калі ласка, набывайце жытло.

Землякі Рамэо i Джульеты не спяшаюцца браць шлюб. Звычайна гэта адбываецца, калі ім спаўняецца 26-27год. Падзею прынята адзначаць урачыста. Прыгадваецца зноў-такі кінематаграфічная паралель. Фільм „Дні кахання” — з Марчэло Мастраяньні i Марынай Уладзі. Трагікамічныя перыпетыі ix герояў — усё з-за таго, што няма за што набыць вясельнае ўбранне для нявесты, няма за што банкетаваць. Сукенка для нявесты i сапраўды каштуе не менш як 1.000.000ліраў (500 рублёў паводле курсу 1987 года). Вясельная вячэра або абед у рэстаране — не менш як 50.000 ліраў на чалавека. Вянчаюцца ў бажніцы, потым рэгіструюцца ў муніцыпалітэце.

Нявеста звычайна прыязджае да святыні са сваім бацькам, жаніх чакае яе са сваёй маці. Букет нявесты пасля вянчання кідаюць у натоўп, дзяўчына, якая паспее яго ўхапіць, неўзабаве, паводле павер’я, павінна выйспі замуж. A гальштук маладзёна шматкуюць на дробныя кавалачкі: на шчасце.

Пасля вяселля прынята выпраўляцца ў падарожжа. Паводле італьянскіх законаў даецца 15 дзён з захаваннем заробку, i паехаць можна на працягу месяца пасля рэгістрацыі.

Як i ў большасці краін, калі згадаць народныя звычаі, маладзён павінны мець жытло, нявеста — пасаг. Праўда, як i паўсюдна, цяпер дамаўляюцца так, як зручна абодвум. Але на выпадак разводу — а развод у Італіі ўчынак няпросты, калі гэта шлюб царкоўны, патрэбны дазвол самога Святога Айца — Папы, — дык вось на выпадак разводу закон Італіі абараняе інтарэс жанчыны. Былы муж павінны плаціць ёй аліменты, незалежна ад таго, ёсць у ix дзеці ці не.

Калі ў жанчыны, што працуе, з’яўляецца дзіця, ёй даюць аплочваемы адпачынак: 3 месяцы да нараджэння дзіцяці 3 пасля. Пасля 4-месячнага ўзросту нованароджанага рабочае месца маці захоўваецца, але аплочваецца толькі 30% заробку.

Ёсць у Італіі яслі i садкі. Муніцыпальныя, каталіцкія i прыватныя. Toe ж самае — школы. Абавязковая адукацыя — 8-гадовая. Да 3-га класа навучанне бясплатнае. Пасля 8-га класа працуюць або паступаюць у ліцэй: ёсць ліцэі класічныя, гуманітарныя i так званыя навуковыя, дзе выкладаюць прыродазнаўчыя i фізіка-матэматычныя дысцыпліны.

Тыя, хто працягвае адукацыю ва універсітэце, паступаюць туды пасля ліцэя без экзаменаў, але ёсць гадавы ўзнос — прыблізна трэцяя частка сярэдняга заробку. Гэта заваёва 60-х гадоў, якая дала сябе адчуць, аднак, нерэгулюемым працэсам падрыхтоўкі кадраў: няма куды падзець юрыстаў i медыкаў. Ba універсітэтах ёсць i завочнае аддзяленне, але ў дыпломе гэта адзначаецца, i да завочнікаў ставяцца больш падазрона, калі прымаюць на працу.