Светлый фон

– Паслухайце, Швейк, – сказаў падпаручнк Лукаш, пазяхаючы ад нуды, – пакуль мы дачакаемся чаго-небудзь на зуб, вы маглі б расказаць якую-небудзь гісторыю.

– Ох! – адказаў Швейк. – Пакуль мы дачакаемся яды, я паспеў бы расказаць вам, пан обер-лейтэнант, усю гісторыю чэшскага народа. А пакуль я раскажу вам вельмі кароткую гісторыю пра адну паві паштмайстрыху з Седлчанскай акругі. Пасля смерці мужа пані была прызначаная ва яго месца. Я тут жа ўспомніў пра яе, калі пачуў размовы пра палявую пошту, хоць гэта гісторыя ве мае нічога агульнага з палявой поштай.

– Швейк, – абазваўся з кушэткі надпаручнік Лукаш, – вы зноў пачынаеце весці лухту.

– Сапраўды, асмелюся далажыць, пан обер-лейтэнант, гэта сапраўды страшэнна бязглуздая гісторыя. Я сам яе магу зразумець, як гэта мне стукнула ў галаву – расказваць пра такое глупства. Можа, гэта прыроджаная прыдуркаватасць, можа, успаміны дзяцінства. На вашым зямным шары, пан обер-лейтэнант, існуюць розныя характары, і кухар Юрайда меў рацыю. Напіўшыся ў Бруку п’яным, ён зваліўся ў канаву, а выкараскацца адтуль не мог і пачаў крычаць: «Чалавек прадвызначаны і закліканы для таго, каб спасцігнуць ісціну, каб валодаць сваім духам у гармоніі вечнай светабудовы, каб пастаянна развівацца і ўдасканальвацца, паступова ўзносячыся ў вышэйшыя сферы розуму і любові». Калі мы хацелі яго адтуль выцягнуць, ён драпаўся і кусаўся. Ён думаў, што ляжыць дома, і толькі тады, калі мы кінулі яго зноў, ён пачаў прасіцца, каб мы яго выцягнулі.

– Але што з той паштмайстрыхай? – з нецярпеннем спытаў надпаручнік Лукаш.

– Гэта была вельмі годная кабета, але ўсё ж дрэнь, пан обер-лейтэнант. Яна выконвала як след усе свае абавязкі на пошце, але мела адну хібу: ява думала, што ўсе да яе ліпнуць, усе прыстаюць, і таму пасля працы пісала на ўсіх скаргі ўладам, падрабязна апісваючы, як гэта адбывалася, з усімі акалічнасцямі. Аднойчы ранкам пайшла ява па грыбы. А калі ішла міма школы, то добра заўважыла, што настаўнік ужо ўстаў, ён нават павітаўся з ёй і спытаў, куды ява так рана выбралася. Яна яму адказала, што ідзе па грыбы, а ён ёй кажа, што хутка таксама пойдзе па грыбы. Ява вырашыла, што ён у адносінах да яе мае нейкія брудныя намеры, і, убачыўшы потым, як ён выходзіць з гушчару, спалохалася, уцякла і ў гэты ж дзень напісала скаргу ў мясцовую школьную раду, што ён хацеў яе згвалціць. Па справе настаўніка ў дысцыплінарным парадку было ўчынена следства, і каб з гэтага не выйшаў нейкі публічны скандал, прыехаў сам школьны інспектар, які прасіў жандарскага вахмістра, каб той даў сваё меркаванне, ці здольны настаўнік на такі ўчынак. Жандарскі вахмістр паглядзеў у справы і заявіў, што гэта немагчыма: настаўнік аднойчы ўжо быў абвінавачаны ксяндзом, што цягаўся за яго пляменніцай, з якой спаў сам ксёндз. Але настаўнік узяў ад акруговага лекара пасведчанне, што ён імпатэнт з шасці гадоў, пасля таго як упаў з гарышча і напароўся на аглоблю падводы. Тады гэтая дрэнь – паштмайстрыха – напісала скаргі на жандарскага вахмістра, на акруговага лекара і на школьнага інспектара, што ўсеяны, нібыта, падкуплены настаўнікам. Яны ўсе падалі на яе ў суд, яна была асуджана, але потым абскардзіла прыгавор – яна, маўляў, хворая на галаву. Яе агледзелі судовыя дактары і далі ёй даведку, што хоць яна і прыдуркаватая, але можа займаць любую дзяржаўную пасаду.