– Што ты на мяне вылупіўся, як баран на новыя вароты?
– Паводле вашага загаду, асмелюся далажыць, пан лейтэнант. Вы самі неяк сказалі, што, калі вы размаўляеце, я павінен вачамі сачыць за вашымі вуснамі. Вядома, кожны салдат абавязаны выконваць загады свайго начальніка і запамінаць іх ва ўвесь будучы час. Вось і я быў вымушаны так зрабіць.
– Глядзі ў другі бок! – крычаў паручнік Дуб. – Не глядзі на мяне, дурань! Ты ж ведаеш, што я гэтага не люблю, ды і цябе не зношу. Я яшчэ за цябе вазьмуся!..
Швейк зрабіў «раўненне налева» і, нібы застыўшы, працягваў крочыць поруч з паручнікам Дубам. Паручнік Дуб закрычаў:
– Куды ты глядзіш, калі я з табой гавару?
– Асмелюся далажыць, пан лейтэнант, згодна вашаму загаду, я зрабіў «раўненне налева».
– Ах, – уздыхнуў паручнік Дуб, – гора мне з табой! Глядзі проста перад сабой і думай: «Я такі дурань, што са мной не будзе нічога благога». Запомніў?
Швейк, гледзячы перад сабой, сказаў:
– Дазвольце спытаць, пан лейтэнант, ці павінен я на гэта адказваць?
– Што ты сабе дазваляеш, – зароў на яго паручнік Дуб. – Як ты са мной размаўляеш? Што ты сабе думаеш?
– Асмелюся далажыць, пан лейтэнант, я думаю пра ваш загад ва адной са станцый, каб я ўвогуле вам ве адказваў, пакуль вы не закончыце сваю прамову.
– Значыцца, ты баішся мяне, – узрадаваўся паручнік Дуб. – Але ты мяне яшчэ яе спазнаў як след! Перада мной трэсліся і не такія, як ты, запомні гэта! Я і ве такіх уціхамірваў!.. Таму змоўкні і ідзі сабе з-заду, каб я цябе не бачыў!
Швейк адстаў і далучыўся да санітараў. Тут ён з выгодай раскашаваўся ў двухколцы і ехаў да месца прызначанага для адпачынку, дзе нарэшце ўсе дачакаліся поліўкі і мяса злашчаснай каровы.
– Гэтую карову трэба было тыдні з два марынаваць у воцаце, а калі не карову, то хаця б таго, хто яе купляў, – заявіў Швейк.
З брыгады прыскакаў ардынарац з новым загадам адзінаццатай роце: маршрут мяняецца на Фельдштэйн; Варалічы і Самбар пакінуць убаку, бо ў Самбары размясціць роту нельга – там знаходзяцца два пазнанскія палкі.
Надпаручнік Лукаш тут жа распарадзіўся: старшы пісар Ванак са Швейкам падшукаюць для роты начлег у Фельдштэйне.
– Толькі не адпаліце чаго-небудзь па дарозе, Швейк, – папярэдзіў надпаручнік Лукаш. – Галоўнае, слушна абыходзьцеся з насельніцтвам.
– Асмелюся далажыць, пан обер-лейтэнант, пастараюся. Мне сёння, калі я на досвітку задрамаў, прысніўся брыдкі сон. Снілася мне карыта, з якога ўсю ноч цякла вада па калідоры таго дома, дзе я жыў, і ўся выцекла і прамачыла столь у домаўласніка, а ён тут жа ранкам выгнаў мяне з кватэры. Такі ж, пан обер-глы адбыўся аднойчы ў Кар…