Светлый фон

a неўміручасцю — што найвышэй за ўсё,

a неўміручасцю — што найвышэй за ўсё,

 

a неўміручасцю — што найбліжэй за ўсё,

a неўміручасцю — што найбліжэй за ўсё,

 

a неўміручасцю — зоркі.

a неўміручасцю — зоркі.

Пільнасць думкі, спроба звязаць — магчыма, паводле Кантава імператыва, неба над намі i закон унутры нас, можа, паводле Гегеля, дзейсную прыроду духа i абсалютную ідэю, ці вызнаць „чыстую духоўнасць”, калі „рэчаіснасць ёсць унутраны свет”, а сваё ўласнае „Я” самаадносіцца да свайго ж „Я” паводле К’еркегора. Магчыма. Паводле нашага ўспрыняцця. Магчыма, i тое, i другое, i трэцяе. Не ад эклектызму самасвядомасці, — ад настойлівага імкнення да „квінтэсэнцыі існасці”.

І ў гэтым суб’ектыўным успрыняцці імкненні i шляхі Алеся Разанава перакрыжоўваюдца з намкненнямі іншых. Не аднадумцаў — о, не! — на такім узроўні творчасці нічога аднолькавага не бывае. (Увогуле — сумнавата, калі людзі аднолькава, стэрэатыпна мысляць). Размова — пра судачыненні свядомасцяў, блізкасць успрымання светапарадку. Урэшце — пра тую магію духоўную, калі творчасць аднаго чалавека набывае ва ўспрыманні другога асобую каштоўнасць, пераўтвараецца, вызнае новыя сэнсы.

Так было заўгодна Провіду, — што чыста падзейна, храналагічна — i мой шлях (жыццёвы) перакрыжаваўся з шляхам Алеся Разанава. Аднак пазначыць, што мы працавалі ў адной рэдакцыі або ведалі адно аднаго як рэдактар i аўтар (ролі мяняліся) — гэта не сказаць нічога.

Храналагічна быў той час, калі, з аднаго боку, творчасць Алеся Разанава пэўная частка (калі не большасць) беларускага літаратурнага атачэння ўспрымалі вельмі складана, часам — варожа, а з другога боку — створанае ім пераходзіла ад аднаго да другога, нібыта аб’ядноўвала яго прыхільнікаў, як у старажытнасці аб’ядноўваў пасвечаных абмен пласцінамі кувезнага (чеканного) золата.

Памятаю вечарыну ў Доме мастацтваў (што каля касцёла Святога Роха). I поўную залу вось тых самых прыхільнікаў: мастакоў, навукоўцаў, людзей розных літаратурных i нелітаратурных прафесій. I — двух апанентаў Алеся Разанава, побач з ім, на сцэне: літаратуразнаўцы, што спецыялізаваліся на вывучэнні паэзіі. I хаця Алесь Разанаў — паэт зусім не для вялікай аўдыторыі i ўжо цалкам не эстрадны, але гэта быў той самы выпадак, калі сабраліся „пасвечаныя”, калі творчасць паэта абуджала ў кожным сваё і набывала ў іншым тую самую асобую каштоўнасць.

У непасрэдных стасунках з людзьмі Алесь Разанаў адыгрываў вялікую ролю самім актам свайго быцця, сваей духоўнай прысутнасцю. Хаця маюць значэнне i ненасрэдныя, i дзелавыя кантакты. І такія прасветленыя моманты, як той, калі Алесь Разанаў паказваў нам у рэдакцыі здымкі: ён ca сваёй па-ранішняму маладой жонкай Галінай. (Не стэрэатыпныя фота „на памяць”, а паэтычныя выявы — яны ўдвух на лугавіне, нібыта ўвабраўшы ў сябе хараство ўсяго бачнага свету).