Светлый фон

I „мёд мудрасці” сучаснікаў Алеся Разанава, напрыклад. З якім Яна Чыквіна звязваюць i блізкасць духоўная, i творчыя стасункі. A i ў нашай чытацкай свядомаеці яны — недзе паблізу. Не паводле сістэмы густаў, нават не паводле загадкі вечных духоўных каштоўнасцяў, а — ў адпаведнасці з быційнай неабходнасцю.

„Мы ўцяклі: адзін са сваёй рэчаіснасці, другі — са сваёй, а ў часе ўцёкаў сустрэліся”. I „сустрэчу” гэтую адчуе кожны, хто адзначыў для сябе незвычайную трывучасць водгукаў прамоўленага Алесем Разанавым у свеце душы.

Я маю — усё i не маю — ўсё.

Я маю — усё i не маю — ўсё.

 

Сэрца сусвету б'ецца ўва мне.

Сэрца сусвету б'ецца ўва мне.

Вось менавіта гэтае імкненне надаць мастацтву ўсеахопны сэнс — калі не светабудовы, дык значэнне быційнае — i прыцягвае да творчасці i асобы гэтага паэта.

Жывы на зямлі, нашу ў сабе сваю

Жывы на зямлі, нашу ў сабе сваю

 

смерць i неўміручасць,

смерць i неўміручасць,

 

i адкрываю жыццём зямлю,

i адкрываю жыццём зямлю,

 

i адкрываю смерцю нябёсы,

i адкрываю смерцю нябёсы,