Вызначыўшы аб’ём, сферу і інтанацыю, я звярнуўся да звычайнай індукцыі з мэтай знайсці што-небудзь па-мастацку вострае, тое, што магло б задаць тон усяму вершу, – якую-небудзь вось, вакол якой будзе круціцца ўся структура твора. Уважліва абдумаўшы ўсе звычайныя мастацкія ўражанні, ці, ужываючы тэатральны тэрмін, прыёмы, я не мог адразу не зразумець, што ніводны з іх не выкарыстоўваецца так шырока, як рэфрэн. Гэтага хапіла, каб упэўніць мяне ў безумоўнай значнасці гэтага прыёму, што пазбавіла мяне неабходнасці аналізаваць яго. Аднак я разгледзеў яго з мэтай даведацца, ці нельга яго палепшыць, і хутка зразумеў, што ён перабывае ў прымітыўным стане. Звычайны рэфрэн, альбо паўтор, не толькі выкарыстоўваюць пераважна ў песнях, але і абмяжоўваюць яго ўздзеянне, робячы стаўку выключна на аднастайнасць гучання і сэнсу. Усё задавальненне зводзіцца адзіна да пачуцця тоеснасці, паўтарэння. Я вырашыў унесці варыяцыі і такім чынам значна пашырыць уражанне, захоўваючы збольшага аднастайнасць гучання, аднак увесь час змяняючы сэнс: інакш кажучы, я вырашыў увесь час ствараць новыя ўражанні, па-рознаму выкарыстоўваючы рэфрэн, пры гэтым пакідаючы яго ў большасці выпадкаў без зменаў.
Вызначыўшыся з усім гэтым, я пачаў разважаць пра характар майго рэфрэну. Улічваючы тое, што выкарыстанне рэфрэну ўвесь час будзе змяняцца, зразумела, што сам рэфрэн павінен быць кароткім, бо інакш узніклі б непераадольныя складанасці з частым вар’яваннем любога доўгага сказа. Здольнасць вар’яваць наўпрост залежала ад сцісласці фразы. Такім чынам, найлепшым рэфрэнам я палічыў аднаслоўны.
Наступнае пытанне датычыла таго, якім будзе гэтае слова. Спыніўшы свой выбар на рэфрэне, я ўсведамляў, што верш неабходна разбіць на строфы: кожная мусіла заканчвацца гэтым рэфрэнам. Не выклікала сумневаў тое, што такое заканчэнне дзеля сілы мусіць быць гучным і прыдатным да працяглага прамаўлення. Усе гэтыя разважанні прывялі мяне да неабходнасці ўжыць слова з доўгім «о» як самай гучнай галоснай разам з «р» як самай зручнай для вымаўлення зычнай.
Калі гучанне рэфрэну было акрэсленае, з’явілася неабходнасць выбраць слова, якое ўвасобіла б гэтае гучанне і адначасова як найлепш перадавала б меланхолію, якую я выбраў асноўнай інтанацыяй верша. З такімі ўмовамі абсалютна немагчыма было абмінуць слова
Далей было неабходна прыдумаць падставу для частага паўтарэння слова