Самы час цяпер прадставіць тыя некалькі вершаў, якія я збіраюся прапанаваць вам для разважанняў, і пачаць з уступу да «Блукальца» Лангфэла*:
Хаця размах фантазіі ў гэтых радках не надта вялікі, чытачы справядліва захапляюцца тонкасцю іх выяўлення. Некаторыя з вобразаў гэтага твора надзвычай моцна ўражваюць. Няма нічога лепшага за гэтыя радкі:
Вельмі моцна ўздзейнічае таксама ідэя апошняга чатырохрадкоўя. Аднак верш у цэлым заслугоўвае ўхвалы за вытанчаную неахайнасць памеру, які цудоўна адпавядае выяўленым пачуццям, і за непасрэднасць стылю ўвогуле. Гэтую непасрэднасць, ці натуральнасць, мастацкага стылю даўно стала модным лічыць непасрэднасцю выключна вонкавай – а таму надзвычай цяжка дасягальнай. Але гэта не так: натуральная манера складаная толькі для тых, каму і квапіцца на яе не варта, – людзям, пазбаўленым натуральнасці. Выключна ў выніку таго, што верш будзе пісацца з разуменнем ці з прыродным чуццём, яго інтанацыя апынецца прымальнай для большасці людзей і, безумоўна, будзе ўвесь час змяняцца ў залежнасці ад абставінаў. Той аўтар, які на манер «Паўночнаамерыканскага агляду» ва ўсіх абставінах будзе заставацца ўсяго толькі «ціхім», абавязкова апынецца ва ўсіх абставінах таксама бязглуздым ці дурным і будзе мець не больш правоў лічыцца «непасрэдным» ці «натуральным», чым кокні-франт або спячая прыгажуня ў музеі васковых фігураў.
Сярод дробных вершаў Браянта* найбольш уразіў мяне той, які быў названы аўтарам «Чэрвень». Вось урывак з гэтага твора:
Нават сама рытмічная плынь тут падаецца пачуццёвай – нішто не можа быць больш меладычным. Гэты верш заўсёды ўздзейнічаў на мяне вельмі цікавым чынам. Напружаная меланхолія, якая, здаецца, вымушаная выплёсквацца на паверхню ўсяго светлага, што паэт гаворыць пра сваю магілу, кранае нас да глыбіні душы – гэта і ёсць найбольш шчырае паэтычнае ўзрушэнне. Верш пакідае ўражанне прыемнага суму. І калі астатнія творы, якія я прапаную вашай увазе, абудзяць штосьці больш ці менш падобнае да гэтага суму, дазвольце нагадаць, што з невядомых прычынаў менавіта такое адценне суму непадзельна звязанае з усімі найвышэйшымі праявамі сапраўднае прыгажосці. Аднак гэта выклікае ўсяго толькі
Адценне, пра якое я кажу, найбольш заўважнае нават у такім бліскучым і жывым вершы, як «Тост за здароўе» Эдварда Коўта Пінкні*:
Містэру Пінкні не пашанцавала, што ён нарадзіўся так далёка на Поўдні. Калі б ён жыў у Новай Англіі, магчыма, высакародная хеўра, якая цяпер кантралюе лёс амерыканскага пісьменства, выдаючы тое, што называецца «Паўночнаамерыканскім аглядальнікам», прызнала б яго першым амерыканскім лірычным паэтам. Працытаваны вышэй верш надзвычай прыгожы, аднак выкліканае ім паэтычнае ўзрушэнне варта прыпісаць галоўным чынам таму спачуванню, якое выклікае аўтарская захопленасць. Мы выбачаем яму гіпербалы за відавочную сур’ёзнасць, з якой яны прамаўляюцца.