Ітэн Ален
У часы нашай гісторыі адна змарнелая і злавесная старая вядзьмарка сказала, што «хутчэй змяшаюцца вада і агонь, чым Берліфітцынг падасць руку Метцэнгерштэйну… – у выданні 1850 году гэтая фраза адсутнічае.
У часы нашай гісторыі адна змарнелая і злавесная старая вядзьмарка сказала, што «хутчэй змяшаюцца вада і агонь, чым Берліфітцынг падасць руку Метцэнгерштэйну…
На той момант Фрэдэрыку было пятнаццаць… – у выданні 1850 году ўзрост Фрэдэрыка павялічваецца да васямнаццаці гадоў.
На той момант Фрэдэрыку было пятнаццаць…
Дзіця можа заставацца дзіцем нават пасярэдзіне другога дзясятка… – у выданні 1850 году гэтыя словы адсутнічаюць.
Дзіця можа заставацца дзіцем нават пасярэдзіне другога дзясятка…
Прыўкрасная лэдзі Мэры… – пачынаючы з гэтых словаў два наступныя абзацы ў выданні 1850 году адсутнічаюць.
Прыўкрасная лэдзі Мэры…
Пераірадзіў Ірада… – выраз узяты з «Гамлета» Ў. Шэкспіра: «Ён табе выйдзе такім ліхадзеем, якім і Тэрмагант не быў, ён табе Ірада пераірадзіць» (акт ІІІ, сцэна 2, пераклад Юркі Гаўрука).
Пераірадзіў Ірада…
Калігула (12–41) – мянушка рымскага імператара Гая Юлія Цэзара Аўгуста Германіка, які, паводле сведчанняў многіх крыніц, вылучаўся надзвычай жорсткім норавам.
Калігула
Марэла
Марэла
Прэсбург – старая назва сталіцы Славакіі Братыславы. У Прэсбургу знаходзілася шмат навучальных установаў, у тым ліку найстарэйшы ўніверсітэт на тэрыторыі Славакіі – Істрапалітанскі ўніверсітэт, заснаваны ў 1465 годзе.
Прэсбург
Як Гіном стаў Геенай – назва біблейскага пекла – Геена – паходзіць ад назвы даліны Энома (па-габрэйску Ге-гіном), ці даліны сыноў Эномавых, адной з дзвюх далінаў побач з Ерусалімам.
Як Гіном стаў Геенай
Перасяленне душы – маецца на ўвазе містычнае вучэнне піфагарэйцаў, паводле якога душа перасяляецца ў цела чалавека ці жывёлы і перажывае шэраг такіх перасяленняў, пакуль не заслужыць права вярнуцца на нябёсы.