Светлый фон
Перасяленне душы

Вучэнне Шэлінга пра тоеснасць – Фрыдрых Вільгельм Шэлінг (1775–1854), нямецкі філосаф, аснову поглядаў якога складала вучэнне пра тоеснасць, паводле якога суб’ект і аб’ект, паняцце і сузіранне, канечнае і бясконцае, ідэальнае і рэальнае супадаюць у сваім духоўным пачатку.

Вучэнне Шэлінга пра тоеснасць

Джон Лок (1632–1704) – ангельскі філосаф; згаданая думка адсылае да працы Лока «Досвед пра чалавечы розум» (1690).

Джон Лок

Пестум – горад у Італіі, які ў старажытнасці быў знакаміты ружамі, што квітнелі ў яго ваколіцах. Пра ружы Пестума, якія двойчы квітнеюць, згадваў Вергілій у «Георгіках».

Пестум

Тэосец – маецца на ўвазе старажытнагрэцкі паэт Анакрэонт (570/559–485/478 да н. э.), які нарадзіўся ў горадзе Тэасе ў Іёніі (Малая Азія). У сваіх вершах Анакрэонт апяваў віно і каханне.

Тэосец

Падзенне Дому Ашэраў

Падзенне Дому Ашэраў

П’ер Жан Беранжэ (1780–1857) – французскі паэт і складальнік песняў, вядомы найперш сваімі сатырычнымі творамі. Цытата для эпіграфа ўзятая з верша «Адмова» (Le Refus).

П’ер Жан Беранжэ

Апошні вальс фон Вэбера – тут маецца на ўвазе папулярная ў тыя часы фартэп’янная п’еса «Бліскучыя танцы» (1824) нямецкага кампазітара Карла Готліба Рэйзінгера, вядомая пад назвай «Апошні вальс Вэбера». Такая блытаніна з назвай адбылася таму, што ноты гэтага твора былі знойдзеныя ў паперах Вэбера пасля яго смерці.

Апошні вальс фон Вэбера

Генры Фюзелі (Ёган Генрых Фюслі, 1741–1825) – швейцарскі і ангельскі мастак, графік, гісторык і тэарэтык мастацтва. У многіх карцінах Фюзелі заўважная цікавасць мастака да змрочных фантастычных сюжэтаў, пазычаных з літаратуры, міфалогіі і фальклору. Ілюстраваў Шэкспіра, Мілтана, Блэйка.

Генры Фюзелі

Рычард Ўотсан (1737–1816) – ангельскі хімік, аўтар пяцітомнай працы «Нарысы па хіміі» (1781–1787). Ён жа быў біскупам Ландафам.

Рычард Ўотсан

Томас Персіваль (1740–1804) – ангельскі доктар, знакаміты сваёй «Медыцынскай этыкай» (1803).