Светлый фон

Дазвольце мне пры канцы прачытаць яшчэ адзін кароткі верш, які вельмі адрозніваецца ад усяго астатняга, згаданага вышэй. Ён напісаны Мазэрвелам* і мае назву «Песня вершніка». Мы з усімі нашымі сучаснымі і цалкам рэалістычнымі ўяўленнямі пра бессэнсоўнасць і бязбожнасць вайны наўрад ці здольныя ў поўнай меры спачуваць выяўленым у ім пачуццям і, адпаведна, ацаніць усе выключныя яго вартасці. Дзеля гэтага нам трэба ў сваім уяўленні атаясаміць сябе з душой старога вершніка-воя.

Пераклала Ганна Янкута
Пераклала Ганна Янкута

Каментар

Каментар

Метцэнгерштэйн

Метцэнгерштэйн

Існуе некалькі спісаў апавядання «Метцэнгерштэйн» з нязначнымі адрозненнямі. За аснову для гэтага перакладу было ўзятае апавяданне са зборніка «Гратэскі і арабескі» (1840).

Метэмпсіхоз (ад грэцк. μετεμψύχωσις, «перасяленне душ») – рэінкарнацыя, група рэлігійна-філасофскіх дактрынаў, паводле якіх бессмяротная сутнасць жывых істотаў перасяляецца з аднаго цела ў іншае.

Метэмпсіхоз

Жан Лабруер (1645–1696) – французскі мараліст, аўтар адзінай працы – «Характары, альбо Норавы нашага стагоддзя» (1688), кнігі, якая складаецца з 16 частак, дзве з якіх прысвечаныя царкоўнаму красамоўству і вальнадумству, а астатнія ўяўляюць вынік жыццёвых назіранняў. Цытата ўзятая з гэтай працы.

Жан Лабруер

Аднак я сцвярджаю, што наш недавер (так Лабруер называў усе нашыя няшчасці) «vient de ne pouvoir etre seuls»… – у пасмяротным выданні позніх твораў Эдгара По (1850) пасля гэтай фразы ідзе аўтарскі каментар: «Мерсье ва ўтапічным рамане «Дзве тысячы саракавы год» сур’ёзна падтрымлівае вучэнне пра метэмпсіхоз, Дызраэлі ж сцвярджае, што «не існуе сістэмаў такіх простых і ў той жа час такіх непадуладных нашаму разуменню». Кажуць, што палкоўнік Ітэн Ален з «Хлопцаў з Зялёнай гары» таксама быў заўзятым прыхільнікам метэмпсіхозу». Луі Себасцьян Мерсье (1740–1814) – французскі пісьменнік, аўтар утапічнага рамана «Дзве тысячы саракавы год» (1770), у якім выказаныя погляды, блізкія да Ж.-Ж. Русо і пазнейшага французскага ўтапічнага сацыялізму. У рамане ананімны апавядальнік бачыць сон, у якім ён гуляе па Парыжы з далёкай будучыні. Ісаак Дызраэлі (1766–1848) – ангельскі навуковец і пісьменнік. Цытата ўзятая з часткі «Метэмпсіхоз» кнігі «Дзівоты літаратуры».

Аднак я сцвярджаю, што наш недавер (так Лабруер называў усе нашыя няшчасці) «vient de ne pouvoir etre seuls»… Луі Себасцьян Мерсье Ісаак Дызраэлі

Ітэн Ален (1737–1789) – амерыканскі асветнік, дэмакрат, удзельнік вайны паўночнаамерыканскіх калоніяў супраць Англіі (1775–1783), кіраўнік атрада пад назвай «Хлопцы з Зялёнай гары», аўтар першага амерыканскага антырэлігійнага памфлета «Розум – адзіны аракул чалавека» (1784), у якім развіваюцца ідэі дэізму і пераўвасаблення.