Светлый фон
Томас Персіваль

Ладзара Спаланцані (1729–1799) – італьянскі натураліст і фізік. Як і Томас Персіваль, цікавіўся пытаннем адчувальнасці раслінаў і прысвяціў яго разгляду «Дысертацыю пра прыроду жывёлаў і раслінаў» (1780).

Ладзара Спаланцані

Жан Батыст Луі Грэсэ (1709–1777) – французскі паэт-сатырык і драматург. За камічную паэму «Вэр-Вэр» (1734), у якой расказваецца пра прыгоды папугая, выхаванага ў жаночым манастыры, Грэсэ быў сасланы начальствам езуіцкага ордэна (да якога ён належаў) у гарадок Лафлеш. Праз некаторы час Грэсэ выйшаў з ордэна і нават стаў сябрам Французскай акадэміі. Вершаванае пасланне «Манастыр» (1735) апявае жыццё паэта.

Жан Батыст Луі Грэсэ

Нікало Мак’явэлі (1469–1527) – італьянскі пісьменнік, гісторык і палітычны дзеяч. У навеле «Архід’ябал Бельфагор» (1515, надр. 1549) расказваецца пра д’ябла, які ў выглядзе чалавека наведвае Фларэнцыю.

Нікало Мак’явэлі

Эмануэль Сведэнборг (1688–1772) – шведскі навуковец і тэасоф; яго містычны трактат «Нябёсы і пекла» выйшаў у 1758 годзе.

Эмануэль Сведэнборг

Людвіг Хольберг (1684–1754) – дацкі пісьменнік; у напісаным па-лацінску сатырычным рамане «Падземнае падарожжа Нікаласа Кліма» (1741) расказваецца пра падарожжа героя па выдуманых краінах і высмейваюцца састарэлыя звычаі і забабоны.

Людвіг Хольберг

Роберт Флад (1574–1637) – ангельскі доктар, астролаг, містык, аўтар шэрагу містычных і філасофскіх трактатаў. Апроч усяго іншага, цікавіўся алхіміяй, Кабалой і хірамантыяй.

Роберт Флад

Жан д’Эндажынэ (XVI ст.) – французскі хірамант.

Жан д’Эндажынэ

Марэн Кюро Дэляшамбр (1594–1675) – французскі доктар, хірамант.

Марэн Кюро Дэляшамбр

Людвіг Ёган Цік (1773–1853) – нямецкі паэт, празаік, драматург; яго казачны раман «Старая кніга, альбо Падарожжа ў блакітную далеч» выйшаў у 1835 годзе.

Людвіг Ёган Цік

Тамаза Кампанэла (1568–1639) – італьянскі навуковец і пісьменнік; сацыяльная ўтопія «Горад Сонца» была напісаная ў 1062 годзе ў вязні.