Тамаза Кампанэла
Эймерык дэ Жырон (каля 1320–1399) – гішпанскі інквізітар.
Эймерык дэ Жырон
Пампоній Мэла (І ст.) – рымскі географ, аўтар працы «Апісальная геаграфія» (De situ orbis), у якой ён дзеліць свет на пяць геаграфічных зонаў. У працы апісваецца шэраг напаўказачных плямёнаў. Эгіпаны, паводле Пампонія Мэлы, падобныя да сатыраў. У старажытнагрэцкай міфалогіі Эгіпан – сын Зеўса альбо Пана (часта атаясамліваўся з апошнім), які дапамог Зеўсу ў барацьбе з Тыфонам.
Пампоній Мэла
De situ orbis
Сачыненнем сэра Ланселота Кенінга «Небяспечнае спатканне» – мяркуецца, што Ланселот Кенінг прыдуманы Эдгарам По, а ўрыўкі з цытаванай кнігі напісаныя ім самім. Этэльрэд – кароль Этэльрэд І кіраваў Ўэсэксам у ІХ ст., кароль Этэльрэд ІІ Безразважны кіраваў Англіяй у канцы Х – пачатку ХІ ст.
Сачыненнем сэра Ланселота Кенінга «Небяспечнае спатканне»
Авальны партрэт
Авальны партрэт
Існуе яшчэ адзін пераклад гэтага апавядання, зроблены Ганнай Янкута. Знайсці яго можна на сайце часопіса «ПрайдзіСвет».
Эн Рэдкліф (1764–1823) – ангельская пісьменніца, адна з першых аўтараў гатычных раманаў, сярод якіх самыя вядомыя – «Італьянец» (1797), «Удальфскія таямніцы» (1794). Дзеянне многіх гатычных раманаў (у тым ліку названых) адбываецца за мяжой, часта – у Італіі.
Эн Рэдкліф
Томас Салі (1783–1872) – амерыканскі мастак, ангелец з паходжання, аўтар жаночых партрэтаў.
Томас Салі
Лігея
Лігея
Джозэф Глэнвіл (1636–1680) – ангельскі пісьменнік, святар і філосаф, адзін з найбольш значных натурфілосафаў другой паловы XVII ст.
Джозэф Глэнвіл
Аштафет – багіня фінікійскага горада Сідон (ІІ тысячагоддзе да н. э).