Чарвяк там трыюмфуе…
Луксор – горад у Егіпце на правым беразе Ніла на месцы старажытных Фіваў, дзе знаходзяцца руіны знакамітага храма бога Амона.
Луксор
Маска Чырвонае Смерці
Маска Чырвонае Смерці
«Эрнані» – рамантычная драма Віктора Гюго (1802–1885).
«Эрнані»
Вільям Вільсан
Вільям Вільсан
Ўільям Чэмберлен (1619–1689) – ангельскі паэт, пра жыццё якога амаль нічога не вядома. «Фараніда» (1859) – яго паэма ў пяці тамах.
Ўільям Чэмберлен
Геліягабал, альбо Элагабал (204–222) – рымскі імператар з дынастыі Севераў, які ўвёў у Рыме культ сірыйскага бога сонца ЭльГабала, знакаміты сваёй жорсткасцю і дэспатызмам.
Геліягабал, альбо Элагабал
Праходзячы цёмнай далінаю… – Пар.: «Калі я пайду далінай смяротнага ценю, не ўбаюся ліха, бо Ты са мною; Тваё жазло і твой посах – яны супакойваюць мяне» (Псалтыр, 22:4; Біблія цытуецца ў перакладзе Васіля Сёмухі).
Праходзячы цёмнай далінаю…
«Прыўкрасны час, жалезнае стагоддзе!» – цытата ўзятая з верша Вальтэра (1694–1778) «Свецкі чалавек» (1736).
«Прыўкрасны час, жалезнае стагоддзе!»
19 студзеня 1813 года – 19 студзеня нарадзіўся сам По. У розных рэдакцыях «Вільяма Вільсана» год нараджэння героя змяняўся – По называў і 1811 год, і год свайго нараджэння – 1809.
19 студзеня 1813 года
Пераірадзіў Ірада – гл. каментар да апавядання «Метцэнгерштэйн».