Светлый фон

Геспер – вечаровая зорка, паводле старажытнагрэцкага міфу – сын альбо брат Атланта і бацька Гесперыдаў.

Геспер

Шыразскі паэт – маецца на ўвазе Саадзі (1184–1291), персідскі паэт, які нарадзіўся ў Шыразе, горадзе на поўдні сучаснага Ірана.

Шыразскі паэт

Элізіюм, ці Элізій (Елісейскія палі) – у грэцкай міфалогіі месца, дзе жывуць пасля смерці праведнікі.

Элізіюм, ці Элізій

Д’ябал пярэчання

Д’ябал пярэчання

Фрэнолаг – паслядоўнік фрэналогіі, папулярнай ў ХІХ ст. псеўданавукі пра сувязь псіхікі чалавека і будовы яго чэрапа. Заснавальнікам фрэналогіі з’яўляецца аўстрыйскі доктар і анатом Франц Ёзаф Галь (1758–1828).

Фрэнолаг

Ёган Каспар Шпурцгайм (1776–1832) – нямецкі фрэнолаг, сябра Ф. Ё. Галя, якому ён дапамагаў пісаць працу «Анатомія і фізіялогія нервовай сістэмы».

Ёган Каспар Шпурцгайм

Калодзеж і ківач

Калодзеж і ківач

Якабінскі клуб – палітычны клуб часоў Вялікай французскай рэвалюцыі, названы так паводле месцы сустрэчы яго сябраў – залі былой бібліятэкі манахаў-якабінцаў (дамініканаў).

Якабінскі клуб

Антуан Ласаль (1775–1809) – французскі генерал, які ўдзельнічаў у заваяванні ў 1808 годзе Напалеонам Гішпаніі. Апроч усяго іншага, знакаміты фразай, звернутай да жонкі: «Маё сэрца – табе, мая кроў – імператару, а маё жыццё – гонару».

Антуан Ласаль

Цішыня

Цішыня